Tribuna/Футбол/Блогі/Уніон Берлін - топавая футбольная атмасфера і найлепшыя заўзятары

Уніон Берлін - топавая футбольная атмасфера і найлепшыя заўзятары

Аўтар — Siarhei Zhybul
2 ліпеня, 11:05
1
Уніон Берлін - топавая футбольная атмасфера і найлепшыя заўзятары

Уніон - гэта не проста футбольны клуб, а цэлая з'ява ў нямецкім футболе і грамадстве. У мяне атрымалася трапіць на матч Уніона і ўбачыць усё на свае вочы. Гэта проста нерэальна!

З камандай звязана шмат крутых гісторый. Напрыклад:

  • каманда з'явілася ў ГДР і кожны "вораг народа" дакладна быў заўзятарам Уніона
  • заўзятары здавалі кроў каб выратаваць каманду
  • заўзятары самі пабудавалі стадыён, на якім команда зараз гуляе ў нямецкай Бундэслізе
  • фаны цэнтралізавана збіраюць і здаюць піўныя стаканы са стадыёна, каб потым заплаціць штраф за фаеры на стадыёне.

Хочаце даведацца яшчэ болей пра гісторыю Уніона, пра неверагодных заўзятараў, а таксама ўбачыць топавую атмасферу на стадыёне An der Alten Försterei?

На YouTube канале авантарЫсты вайшла відэа, у якім расказваем пра магію Уніона і яго заўзятараў. Эмоцыі, падтрымка і атмасфера на матчы топавыя.

- Niemals vergessen

- Eisern Union! Eisern Union! Eisern Union!