Tribuna/Футбол/Блогі/Дысцыплiна – праблема для ўсiх Лісаковічаў, але вось самы незалётны: дапамог поспехам Жодзiна, танчыў з партнёрам, пужаў непрытомнасцю

Дысцыплiна – праблема для ўсiх Лісаковічаў, але вось самы незалётны: дапамог поспехам Жодзiна, танчыў з партнёрам, пужаў непрытомнасцю

Для Крывушэнкi «расточку не хапае».

Дысцыплiна – праблема для ўсiх Лісаковічаў, але вось самы незалётны: дапамог поспехам Жодзiна, танчыў з партнёрам, пужаў непрытомнасцю

У белфутболе ёсць тры браты Лiсаковiчы. Старэйшы Віталь, якому хутка 26, усю кар'еру выклiкае пытанне сваiмi паводзiнамi – у чарговы раз гулец не стаў выконваць патрабаваннi ў «Рубіне», з-за чаго некалькi месяцаў там не гуляў ды нядаўна пайшоў у арэнду ў «Балтыку».

Малодшы брат, 21-гадовы Руслан, пасля паспяховага сезона ў ЧБ-2022 за «Іслач» (4 гола ды 5 асiстаў у 23 матчах вышэйшай лігі), адправіўся ў махачкалінскае «Дынама» з расійскага Д2, дзе спачатку не быў гульцом асновы, потым, здавалася, стаў такiм, але ж усё перакрэслiў п'яны выхад у партугальскi горад пасля матча моладзевай зборнай. Руслан выклiкаў сутычку, упаў i ударыўся галавою, што магло скончыцца вельмi дрэнна для здароўя. Абышлося – але ж з таго часу не гуляў, а замест мiжсезонкi, да якой павiнен быў аднавiцца ў Махачкале, скасаваў кантракт з клубам 20 студзеня.

Пры гэтым калi малодшаму брату было 18, старэйшы распавядаў, што «ў плане футбольных якасцяў гэта проста звер, топ-футбаліст, калі яму дапамогуць і накіруюць у патрэбнае рэчышча, ён зможа гуляць і ў Англіі, і ў Іспаніі, і ў Германіі». Але пакуль Руслан далёкi ад прагнозаў Віталя.

А вось яшчэ адзiн Лicаковiч такiх пахвал ад Віталя не атрымлiваў, хаця сам расказваў, што хоча пайсці па шляху старэйшага брата і лічыў таго самым перспектыўным футбалістам Беларусі. Гаворка пра сярэдняга з братоў, 24-гадовага Дзмiтрыя.

Гэты футбалiст пакуль выступаў толькі ў беларускіх клубах. У 15 гадоў ён дэбютаваў ва «Уздзе», потым гуляў у дублi «Шахцёра», у 2017-м атрымаў першы досвед у Д1 у «Крумкачах». У пачатку 2018-га Лicаковiч-сярэднi не прайшоў прагляд у «Тарпеда-БелАЗ». Далей было вяртанне ва «Узду», потым – «Тарпеда» Мінск, за якое ў «вышцы» згуляў зусiм мала. А затым увогуле сыход з футбола – Лiсаковiч сказаў, што ў яго там не атрымлiваецца, i падпiсаў кантракт з футзальнай «Сталіцай». Але i ў гэтай камандзе за паўтара года гулец правёў толькi дзевяць матчаў.

У 21 год Лicаковiч змог перазагрузiцца – у пачатку 2021-га вярнуўся ў вялiкi футбол, прыглянуўшыся на трэнiроўках «Іслачы», першы сезон правёў у абойме, выходзячы больш на замену. А вось у 2022-м стаў адным з лiдараў – адыграў амаль усе матчы цалкам, аформіў два галы i чатыры асiсты у ЧБ, нават атрымаў капітанскую павязку.

У пачатку 2023-га Лісаковіч перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ», якому калiсьцi не спатрэбiўся. У Жодзiна футбалiст здолеў адзначыцца вынiковым дзеяннем ужо ў дэбютным афiцыйным матчы – у чвэрцьфінале Кубка з «Шахцёрам» выканаў дакладную падачу з кута поля на галаву Аляксандра Чыжа (адзнака 1:07).

У першым туры ЧБ-2023 Лicаковiч зарабіў на сабе выдаленне капітана брэсцкага «Дынама» Эдгара Аляхновіча. Гулец Жодзiна адштурхнуў Аляхновiча ад свайго таварыша па «Тарпеда-БелАЗ» (за што атрымаў жоўтую), а ў адказ атрымаў удар у галаву (адзнака 2:25).

Пасля матча галоўны трэнер таго «Дынама» Iгар Крывушэнка крытычна выказаўся пра 167-сантыметровага гульца: «Гэты хлопчык справакаваў, ды расточку яму не хапае – вось Аляхновiч i патрапiў [па галаве], хаця не бiў».

У 2023-м Лісаковіч гуляў рэгулярна. Сумарна правёў 31 матч ва ўсіх турнірах, вызначыўся адным забітым мячом (прынёс перамогу з пенальцi ў матчы 8-га тура супраць БАТЭ, ВIДЭА) і пяццю галявымі перадачамі. Адна з iх дапамагла здабыць нiчыю ў матчы ў адказ з кiпрскiм АЕК (1:1 пасля 2:3 у першым) у Лiзе канферэнцый (адзнака 3:33).

У самай канцоўцы выязнога матча з «Гомелем» у 12-м туры ЧБ-2023 паўабаронца без бачнай прычыны паваліўся на газон, чым усiх спалохаў. Але футбалiста хутка прывялi ў прытомнасць, а потым ён сказаў: «Проста адчуў недамаганне. Усё нармальна. А што павiнна быць не так?».

Лісаковіч таксама адзначыўся святкаваннямі забітых мячоў разам з габонскім форвардам Эманюэлем Авано. Гульцы зладзілі танцы пасля галоў легіянера ў вароты «Нафтана» (дарэчы, з перадачы Лісаковіча, ВIДЭА) i «Мінска».

«Ён добра адчувае рытм, у яго атрымліваецца падхапляць мой танец. Бывае, што мы танчым і на трэніроўках. Проста кайфуем так», – гаварыў Авано пра аднаклубнiка.

У 2023-м Лicаковiч узяў з «Тарпеда-БелАЗ» Кубак Беларусі i бронзавыя медалі ЧБ. А 8 верасня ў гульца нарадзілася дачка. З гэтай нагоды ён зрабiў прысвячэнне сваёй жонцы Аліне.

З гэтага аповеду можна зрабiць выснову, што Дзмiтрый – самы спакойны з братоў Лiсаковiчаў. Але ж i ў яго ў мiнулым годзе выявiлiся праблемы з дысцыплiнай. Як стала вядома «Трыбуне», падчас трэніровак у «Тарпеда-БелАЗ» ён мог не выконваць устаноўкі Дзмітрыя Молаша, ішоў на імправізацыю, а яшчэ канфліктаваў з аднаклубнікамі. Таму ў канцы лета трэнер, нягледзячы на важнасць гульца, перавёў таго ў дубль. Але ж праз два тыднi Лiсаковiча вярнулi, а той усё зразумеў i больш парушэнняў дысцыплiны не дапушчаў. I будзе дапамагаць камандзе Молаша змагацца за чэмпiёнства ў 2024-м – 14 студзеня гулец падоўжыў кантракт з клубам.

Александр Белый
індывідумы , выбіваюцца з сістэмы
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
Учора, 06:00
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Усе пасты