Tribuna/Футбол/Блогі/Як футбол звязаў зорку беларускага YouTube Мелказёрава, рэпера Вінсэнта і прапагандыста Тура

Як футбол звязаў зорку беларускага YouTube Мелказёрава, рэпера Вінсэнта і прапагандыста Тура

Ніхто з іх не мог прадказаць, што жыццё складзецца так.

Аўтар — bytribuna com
Як футбол звязаў зорку беларускага YouTube Мелказёрава, рэпера Вінсэнта і прапагандыста Тура

Што агульнага паміж прапагандыстам Ігарам Турам, беларускамоўным рэперам Vinsent (Змітром Папко) і галоўным інтэрвʼюерам беларускага YouTube Мікітай Мелказёравым? Усе разам яны гулялі за адна футбольную каманду.

Мікіта Мелказёраў - чацвёрты справа ў першым шэрагу.

Збоная факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта існуе не адно дзесяцігоддзе. Яе «прызначэнне» – удзел ва ўніверсітэцкім першынстве. У 2006-м у каманду прыйшоў будучы фронтмэн YouTube-праекту «жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў. Там жа апынуліся будучы галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, белмоўны рэпер Vinsent і на сёння зацяты прапагандыст Ігар Тур.

Частка хлопцаў мела футбольны досвед, і гаворка тут перш за ўсё пра Мелказёрава. Ён займаўся ў ДзЮСШАР з 11 да 16 гадоў, а потым абраў іншы шлях - кажа, што, відаць, абленаваўся і не меў ахвоты чапляцца за футбол. Таксама зразумеў, што трэба кудысьці паступаць, ды і не толькі: «Даведаўся, што такое піва і падобныя рэчы, таму не хапала ўжо часу і цікаўнасці на футбол. І дзякуй Богу, бо шмат маіх тагачасных сяброў, мне падаецца, загубілі сабе гэтым футболам прафесійнае жыццё».

Са спортам на журфаку, згадвае Мікіта заўсёды было кепска, але быў там свой вайб. Хаця ўмовы, асабліва на самым пачатку, былі вельмі сціплымі:

Мелказёраў распавядае: «У першы год, калі я гуляў за зборную журфаку, гэта было яшчэ на спарткомплексе «Буравеснік», і гэта вы####скі [вельмі кепскі] стадыён для ўніверсітэта такога маштабу, як БДУ. У той час адбывалася рэканструкцыя [ўніверсітэцкага стадыёна], а нейкай адэкватнай замены не было. То-бок, калі мы гулялі, гэта нават быў не міні-футбол - тры чалавекі ў полі і брамнік на хакейнай браме, які не мог гуляць рукамі.

Памятаю, што на трыбуне ў тым «Буравесніку» збіралася па 30-40 чалавек, для ўзроўню падзеі гэта проста неверагодная аўдыторыя. У той год у нас была агромністая форма - проста оверсайз да таго, як гэта стала модным, пры гэтым яна ўся была пацёртая, як мех для бульбы. Наш фізрук паставіў мне залік толькі за тое, што я гэтую форму вярнуў».

Праз пару гадоў узровень футбольнага варушняку на журфаку пайшоў угару: у каманды Марціновіча і Мелказёрава з’явіліся канкурэнты - зборная іншага курса, і стала цікавей. Адрамантавалі ўніверсітэцкі стадыён, і хлопцы выбілі сабе новую форму праз дэканат. А на трэцім курсе пачалі весці статыстыку, з’явіліся вехі - напрыклад, 50 матчаў за журфак. У чэмпіянаце БДУ журфакаўская каманда выступала пасрэдна, затое першынство факультэта стала вялікай падзеяй.

Мелказёраў быў і капітанам зборнай журфака, і рухавіком калектыву, ды ўвогуле гуляў лепш за калег. Моцны па фактуры, ён быў здольны згуляць і ў цэнтры абароны, і апорніка, кіраваў сярэдзінай поля. А вольны час бавіў у студэнцкім інтэрнаце, куды часам залязаў па начах праз вакно ў пакоі цяперашняга музычнага крытыка і пісьменніка Аляксандра Чарнухі (калі вы яшчэ не падпісаныя на яго YouTube-канал «Міністэрства сепультуры», тэрмінова выпраўляйцеся).

Але і Vinsent не быў футбольным пачаткоўцам. Гэты хлопец з Івацэвічаў меў шагец гуляць за тамтэйшую каманду, але выбраў вучобу - не ўпадабаў выезды, якія часам ператвараліся ў алкатрыпы. Хаця Зміцер і паспеў згуляць у матчы беларускага чэмпіяната за івацэвіцкую каманду - і атрымаў непаўторны досвед:

«Палова гульцоў у камандзе былі маладыя, нейкія школьнікі, а палова - мужыкі, ім было гадоў за 40. Гэта ж непрафесійныя футбалісты, яны ў жыцці працуюць мо недзе на заводзе, і разам з імі я аднойчы з’ездзіў у Кобрын. Збор у нас быў прызначаны на стадыёне “Юнацтва”, там мы чакалі аўтобус. Ён спазняецца, і што мужыкі робяць, пакуль чакаюць? Яны пачынаюць выпіваць! Але прыехаў нарэшце аўтобус, мы загрузіліся і паехалі ў Кобрын.

Мужыкі пілі ўсю дарогу, я не піў - быў школьнікам, мне гэта было нецікава. Каб вы разумелі, аўтобус быў дужа стары - нават не «Ікарус», а, па-мойму, ЛАЗ, які развальваўся падчас руху. Ты едзеш, а ўнутры гучны шум ад рухавіка і ўсё трасецца».

З горам напалову, згадвае музыка, той аўтобус даехаў да Кобрына. Пераапранацца давялося проста на трыбуне - файна, што было лета. Скончылася гульня з хакейным лікам: «Мы прайгралі кобрынскім 1:9! Мелі нядрэннага брамніка, але яму заляпілі 9 галоў. Мяне выпусцілі на 85-й хвіліне, так што аднойчы я згуляў у прафесійны футбол». Няхай тое і быў беларускі мінор.

А далей быў журфак і тамтэйшая зборная - слабая, зазначае Vinsent. Гэта і не дзіва, бо Інстытут журналістыкі - збольшага дзявочы факультэт: напрыклад, у групе Змітра было 5 хлопцаў і 25 дзяўчат, а на якім-небудзь фізфаку магло быць наадварот - 25 хлопцаў і 5 дзяўчат. Зразумела, што ў другім выпадку падабраць выканаўцаў для каманды было куды лягчэй. Усе матчы з хлапечымі факультэтамі, кажа Vinsent, не хочацца згадваць, бо лікі там былі трагічныя - 0:5, 1:5.

Адпаведна, згадвае музыка, журфакаўскія хлопцы звычайна перамаглі ў двух выпадках: альбо калі супернік проста не прыходзіў на гульню, альбо калі гулялі з прадстаўнікамі іншых факультэтаў, на якіх колькасна пераважалі дзяўчыны. Але і тады змаганне было няпростым. Зміцер памятае адзін з такіх матчаў з біяфакам:

«Неяк мы гулялі ў чэмпіянаце БДУ на вуліцы Кастрычніцкай, там ёсць інтэрнат і футбольнае поле, там мы і гулялі. Вельмі добра запомніў адзін гол: я быў нападнікам, і Мелказёраў закінуў мне з абароны праз усё поле. Бягу, неяк змагаюся, усіх распіхваю, і, як у фільмах, выцягваю нагу і апошнім дотыкам б’ю па браме. Мяч ледзь коціцца, але трапляе ў яе, і мы святкуем. Так і перамаглі 1:0».

Для хлопцаў гэта быў тыповы пераможны вынік - больш за гол, смяецца Vinsent, яны звычайна не забівалі.

Адным з тых, хто прасоўваў на журфаку беларушчыну, Vinsent называе Ягора Марціновіча, на той час будучага галоўрэда «Нашай Нівы». Зміцер апісвае Марціновіча-студэнта як інтэлектуала, з якім заўсёды можна было шмат пра што паразмаўляць, і згадвае яго рокерскую прычоску, доўгія валасы па плячо.

А яшчэ Ягор выдатна ведаў закон, у тым ліку тое, што датычыцца размеркавання: «Калі ён пайшоў на камісію па размеркаванні, узяў з сабой дыктафон, уключаў яго і перад камісіяй казаў: «21 чэрвеня 2011 года, пачынаю запіс». Яны былі гэтым трохі прыпужаныя. Гуляў ён у атацы, быў такі футбаліст-змагар, учэпісты. Можа, гуляў не супертэхнічна, але не адпускаў суперніка, бегаў за ім і шчаміў».

Яшчэ адным форвардам быў цяперашні прапагандыст з АНТ Ігар Тур. Выходзіў ён збольшага на замену, але забіваў і гуляў па журфакаўскіх мерках нармальна. Аднойчы прыняў удзел у конкурсе «Містэр Журфак», які сярод тамтэйшыя хлопцы лічылі зашкварным - але ж Ігар больш любіў увагу да сябе, чым баяўся кпінаў з боку таварышаў.

Падчас вучобы ён, як і багата іншых журфакаўцаў, праходзіў практыку ў дзяржСМІ, але ж тады гэта ўспрымалася спакойна: маўляў, у тыя часы гэткія медыя яшчэ не былі настолькі таксічнымі. Таму і з Турам стасаваліся спакойна, без агіды. А часам, згадвае Мелказёраў, цяперашні прапагандыст моцна дапамагаў: «У нас было дэрбі нізоў з філфакам: ты можаш рабіць усё што заўгодна, але саступаць філфаку, які ледзьве знаходзіў сабе гульцоў, было нельга. Тады мы гулялі на стадыёне РЦАР БДУ, прайгравалі, і на апошняй хвіліне я пайшоў падаваць вуглавы, а я вышэй за Ігара. Я падаў, Ігар забіў галавой і зраўняў лік, чым выратаваў нас ад ганьбы».

Часам з журфакаўцамі гулялі і дзяўчаты, хаця і не ў афіцыйных гульнях. Хлопцы згадваюць Яну Грыбаву, неблагую футбалістку па тамтэйшых мерках і аматарку спартовай журналістыкі.

Пасля журфака Грыбава папрацавала піяршчыцай у гандбольным мінскім «Дынама», а праз некалькі гадоў трапіла ў вельмі непрыемную гісторыю. Тады ў Мінску было папулярна гуляць у начны квэст «Схватка», і ў канцы сакавіка 2017-га сілавікі затрымалі двух «схватчыкаў», хлопца і дзяўчыну, якія падчас праходжання квеста быццам «раскладвалі скруткі з забароненым рэчывам». Той дзяўчынай і была Яна. Ёй пагражала да 15 гадоў зняволення. Фэйсбук дзяўчыны ад таго часу не абнаўляецца.

Згадваючы журфакаўскія часы, Vinsent (нядаўна ў яго пасля вялікай паўзы выйшаў новы кліп - вельмі рэкамендуем да прагляду) адзначае, што факультэт аказаўся зрэзам беларускага грамадства: «Бальшыня журфакаўскіх футбалістаў у 2020-м апынулася ў лагеры нармальных беларусаў, якія адэкватна мысляць і з’яўляюцца патрыётамі, з яўных прапагандыстаў там толькі Тур. Тое ж самае ў беларускім грамадстве: цяперашнюю ўладу не падтрымліваюць большасць грамадзян, і ў 2020-м гэта было бачна. Гэты рэжым - проста ілюзія».

У 2023-м Марціновіч з Мелказёравым зноў згулялі ў футбол на журналісцкім турніры ў Літве. Для былога галоўрэда «НН», які больш за два гады правёў за кратамі як палітвязень, гэта быў ледзь не першы выхад на поле пасля зняволення.

Мелказёраў называе той турнір адным з самых моцных уражанняў за мінулы год: «Не ведаў, чаго чакаць ад Ягора на гэтым турніры, асабліва пасля турмы, яго запрасілі хутчэй сімвалічна. Але ён у першым жа матчы забіў і аддаў, і гэта было вельмі крута».

Сваё арганізатарства Мікіта называе хваробай, якой з таго часу так і не пазбавіўся: «Езджу на турнір у Друскінінкай і знаходжу гэтыя формы [для каманды], але ёсць у жыцці рэчы важней. А тады гэта было суперпрынцыпова і важна, хацелася арганізоўваць і выйграваць, ствараць нейкую культуру, каб гэта было вельмі падобна да амерыканскага студэнцкага спорту, хаця зразумела, што нам да гэтага вельмі далёка. Таму я і ўкладаў свае грошы, хадзіў на футбол з мячом у адной валізе і з формай - у іншай, збягаў дзеля футболу з працы і лекцый. Шэсць гадоў я там адвучыўся і перадаў усе справы».

Іншыя пасты карыстальніка

Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
Сёння, 15:00
2
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
Сёння, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
Сёння, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
Учора, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
Учора, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
Учора, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
«Торпедо-БелАЗ» в финале Кубка: танцы бразильца под «Катюшу», возвращение Новицкого и «звездное небо» в Витебске
8 траўня, 22:18
Думали, стих о «русских душах» в «Прессболе» – вообще мимо спорта? А автор – экс-пловец, вырос в Украине и брал с Зеленским КВН
8 траўня, 18:00
1
Беларусь отомстила Ирану, болельщики с флагом РФ. Как пляжники второй ЧМ подряд вышли в 1/2
8 траўня, 15:19
Клиентов скандального россиянина раньше обижали в «Динамо», а теперь и в БАТЭ – агент уже угрожает забрать игроков
8 траўня, 11:00
«Неман» – первый финалист Кубка, но три матча без голов и побед
7 траўня, 20:05
Главный болельщик «Интера» из Беларуси: топит с 7 лет, бывает на фан-секторе, убежден в величии команды
7 траўня, 17:00
2
Соболенко выдает сезон на уровне легенд мирового тенниса – просто сумасшедшие цифры
7 траўня, 14:30
Пад 9 траўня «Прэсбол» выдаў першую паласу ў духу лукашэнкаўскай прапаганды. Даведаліся, хто гэта прыдумаў і напісаў
6 траўня, 17:00
4
Усе пасты