Tribuna/Футбол/Блогі/🤩 Топ-узровень: Гвардыёла спрытным кутнім злавіў Клопа – гэта сюрпрыз для «Ліверпуля»

🤩 Топ-узровень: Гвардыёла спрытным кутнім злавіў Клопа – гэта сюрпрыз для «Ліверпуля»

«Ман Сіці» вывучыў размяшчэнне суперніка.

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
11 сакавіка, 11:44
🤩 Топ-узровень: Гвардыёла спрытным кутнім злавіў Клопа – гэта сюрпрыз для «Ліверпуля»

У Англіі прайшоў цэнтральны матч сезона, у якім «Ліверпуль» Юргена Клопа прымаў на «Энфілдзе» «Манчэстэр Сіці» Пепа Гвардыёлы (1:1).

Абодва трэнера моцна паўплывалі адзін на аднаго за час сваіх кар'ер. Але нават пасля такой колькасці матчаў Гвардыёла знайшоў, чым здзівіць Клоппа.

«Ман Сіці» адкрыў лік у матчы голам, які вельмі падобны да хатнюю загатоўкі, скарыстаўшыся асаблівасцю размяшчэння гульцоў «Ліверпуля» на кутніх.

У «Ліверпулі» няма гульца на бліжняй стойцы, а таксама дрэнна кантралююцца перадачы ў брамніцкую на кавалак поля на бліжняй стойцы. Падчас розыгрышу кутняга Аке выцесніў у барацьбе Макалістара, адзінага, хто ў Клопа закрываў гэты кірунак:

А Кевін дэ Бруйнэ накіраваў мяч нізам менавіта ў гэтую зону – і Джон Стоўнз у дотык адкрыў лік літаральна з трох метраў.

Пра тое, што гэта не выпадковы гол, а вельмі хітрая і дакладная загатоўка трэнерскага штаба Гвардыёлы менавіта пад «Ліверпуль», сведчаць два моманты.

1. Такая схема размяшчэння гульцоў на кутнім прасочвалася ў «Ліверпуля» раней. Вось, напрыклад, папярэдні матч супраць «Нотынгема»: таксама нікога на бліжняй стойцы, а самотны Макалістэр мусіў перакрываць кірунак для перадачы – толькі ў «Нотынгема» не было свайго Аке, які выцісне гульца «Ліверпуля» у барацьбе:

2. Адразу пасля гола Гвардыёла вярнуўся да запасных і паказаў на кагосьці:

Выглядае, гэта быў жэст падзякі чалавеку, які знайшоў гэтую слабасць «Ліверпуля». У трансляцыі не было відаць, на каго паказваў Гвардыёла, але, хутчэй за ўсё, гэта быў іспанскі трэнер па стандартах «Ман Сіці» Карлас Вісенс:

Гэта паказвае, як топ-трэнеры і топ-клубы надаюць увагу нават такім дробязям падчас падрыхтоўкі – і яны могуць прыносіць відавочны вынік.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты