Tribuna/Футбол/Блогі/Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш

Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш

Хутка фінальная бітва 🤜🤛.

10 сакавіка, 08:35
Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш

Супрацьстаянне «Сіці» і «Ліверпуля» і так у апошнія гады стала галоўным у Англіі (магчыма, і ва ўсёй Еўропе), а сыход Клопа дадае адмысловую аўру матчу гэтых каманд у найбліжэйшыя выходныя.

На нашых вачах разгарнулася супрацьстаянне найлепшых трэнераў свайго пакалення. Юрген больш перамагаў у вочных матчах, Гвардыёла заваяваў больш трафеяў. Але абодва генія кожны раз рабілі адзін аднаго лепш, а яшчэ неаднаразова прызнаваліся ў любві адзін аднаму.

Мы будзем сумаваць па іх супрацьстаянні на чале гэтых клубаў.

Клоп і Пеп фанацеюць адзін ад аднаго: Гвардыёла віншаваў з перамогай у ЛЧ, а Юрген называе іспанца лепшым трэнерам свету

Адносіны Гвардыёлы і Клопа можна назваць унікальнымі, бо гэта супрацьстаянне двух футбольных гікаў. Яны не выпівалі віно пасля матчаў, як Фергюсан з Маўрынью, але не прапускалі моманту, каб пахваліць адзін аднаго. Пасля таго, як Гвардыёла перажыў эпічнае супрацьстаянне з Жазэ, большая частка якога адбывалася па-за футбольным полем, Клоп стаў сапраўднай аддушынай у якасці суперніка.

«У гэтай зале (для прэс-канферэнцый – Tribuna.com) Маўрынью – дзёўбаны шэф, дзёўбаны бос. Я не буду спаборнічаць з ім у гэтым. Наша гульня – футбол», – сказаў аднойчы Пеп пра партугальца.

Супраць Клопа Пеп упершыню згуляў у матчы Суперкубка Германіі, рэакцыя кажа сама за сябе: «Я шмат чаго для сябе засвоіў, калі ўпершыню згуляў з камандай Юргена ў Германіі. Гэта было нечым новым. Я падумаў: «Вау, мне далечы выдатны ўрок». Мы прайгралі 2:4 у Суперкубку. У наступных матчах у лізе я лепш навучыўся кантраляваць яго каманду, але гэта заўсёды вельмі цяжка. Калі Клоп кажа, што яго футбол – гэта хэві-метал, я выдатна разумею, што ён мае на ўвазе».

З кампліментаў гэтых трэнераў адно аднаму можна было б сабраць падборку. У 2022 годзе немец назваў свайго візаві найлепшым трэнерам свету: «Я на сто працэнтаў упэўнены, што Гвардыёла – найлепшы трэнер у свеце, зараз яму няма роўных. Я лічу, што ніхто не сумняваецца ў гэтым сцвярджэнні, з гэтым немагчыма паспрачацца.

Той факт, што Хасэп з «гараджанамі» яшчэ не выйграў галоўны клубны турнір Еўропы, можна назваць выпадковасцю, злым годам, але не больш».

А вось – свежае, прама перад матчам у АПЛ ў гэтую нядзелю: «Пеп – найлепшы менеджэр у свеце. Тое, як ён паўплываў на футбол... Ён выйграў шмат трафеяў, але паводзіць сябе так, быццам ніколі нічога не выйграваў... Я бачу дасканаласць. Пеп безумоўна такі», – сказаў Юрген.

Гвардыёла добра адказваў, завучы немца галоўным супернікам у кар'еры: «Клоп з'яўляецца галоўным супернікам у маёй кар'еры? Так, з вялікай перавагай. Таму што мы супрацьстаялі адзін аднаму мільёнаў разоў.

Ён зрабіў мяне лепш, створанымі нам праблемамі ён прымусіў мяне асэнсаваць шматлікае. Так бывае, калі вы шмат год у гэтай прафесіі. Ён і яго каманды тут і ў Дортмундзе заўсёды былі вялікімі супернікамі, праводзілі добрыя матчы, заўсёды дэманстравалі прывабны футбол».

Пасля перамогі «Ліверпуля» ў ЛЧ Пеп патэлефанаваў Клопу адным з першых. Спачатку немец нават не зразумеў, з кім размаўляе, але заўважыў, што, можа, той не патэлефанаваў бы, каб не выйграў унутраны трэбл. Таксама яны пажартавалі, што ў тым сезоне кожны выйграў той трафей, пра які больш за ўсё марыў яго супернік.

Акрамя ліслівасці, былі і словы на мяжы канфлікту. Немец любіў нагадаць Пепу, колькі яго каманда марнуе на трансферы: «Людзі кажуць: «Цяпер трэба выдаткаваць чарговыя 200-300 млн фунтаў». Але ў свеце толькі два клубы, якія могуць марнаваць столькі штогод – «Сіці» і «ПСЖ».

«Ці турбуюць мяне словы Клоппа? Канешне, гэта няпраўда. Мы не марнуем 200 млн фунтаў на кожнае трансфернае акно. «Сіці» гэтым летам пабіў клубны рэкорд, падпісаўшы паўабаронцу Родры з «Атлетыка» за 62,8 млн фунтаў. Гэта значна менш не толькі рэкордаў «ПСЖ» або «Барсы» – «Ліверпуль» мае дзве пакупкі даражэй: ван Дэйк за 75 млн і Алісан за 66», – апраўдваўся Пеп.

Ужо ў гэтым сезоне Дарвін Нуньес уступіў у канфлікт з Пепам, але Юрген вырашыў разняць іх ад граху далей: «Я люблю іх абодвух, і таму я паспрабаваў разрадзіць сітуацыю. Я ўвогуле не прымаў у гэтым удзелу, што дзіўна!».

Рабілі адзін аднаго лепш: Клоп палепшыў пазіцыйную гульню, Пеп адмаўляўся ад цікі-такі

Абодва не стамляюцца паўтараць, што вучацца адзін у другога. Першым набыццём каталонца ў «Сіці» стаў адзін з сістэматворчых гульцоў «Барусіі» Клопа Ілкай Гюндаган. «Я люблю яго. Я люблю яго. Я жанаты, але я люблю яго!», – казаў у мінулым сезоне Пеп.

«Юрген – матыватар, які рыхтуе цябе да бітвы, а Пеп надае неверагодную ўвагу тактычным дэталям», – параўнанне трэнераў ад Гюндагана.

Клоп з неверагоднай метадычнасцю паказваў слабыя бакі каманд Пепа, таму даводзілася ўвесь час адаптавацца. «Мы ведаем, што наша гульня ідэальная для «Ліверпуля». Яны атакуюць вольную прастору так, як не можа ні адна іншая каманда ў свеце. З Мане, Салахам і Фірмінам яны асабліва прыгожыя», – адзначаў Пеп і ўсё больш адмаўляўся ад татальнага кантролю мяча.

Шмат у чым менавіта пад уплывам канкурэнцыі з боку Клопа «Сіці» не гуляе ў тыповую «цікі-такі» Пепа часоў «Барселоны» або першых сезонаў у «Баварыі». Гвардыёла зараз не адмаўляецца ад хуткага вертыкальнага футбола, а набыццё Голанда – таму пацверджанне.

Клоп жа вучыўся ў суперніка кантролю мяча, бо футбольны хэві-метал з шалёным прэсінгам – гэта вельмі рызыкоўная тактыка на доўгай дыстанцыі АПЛ, таму прыход тыповых «гвардыёлаўскіх» персанажаў тыпу Ціяга Алькантары ў паўабарону не можа здзіўляць.

Магчыма, найбольш красамоўна пра гэта гаворыць перавод Трэнта ў паўабарону. Яшчэ два гады таму немец казаў, што ставіць найлепшага правага абаронцу свету ў паўабарону – гэта вар'яцтва. Але за гэты час нават немец зразумеў, што інвертаваны фулбек – добрая ідэя. Як тут не ўспомніць Лама, Канселу і Зінчанка. якія ў Гвардыёлы раней праходзілі шлях Трэнта.

Гвардыёла прайграе Клопу часцей за ўсё ў кар'еры. Усе астатнія трэнеры нават не блізка

Не сакрэт, што Клоп – самы няёмкі супернік Гвардыёлы з велізарным адрывам і адзіны ў каго дадатны баланс сустрэч з Пепам. Цяпер у Юргена 12 перамог супраць 11 у суперніка. Калі браць матчы толькі ў англійскай кар'еры, то таксама перавага на баку немца.

Ніхто нават блізка не падбіраўся да падобных паказчыкаў супраць іспанца. У Маўрынью 7 перамог пры 12 паразах. Усе астатнія не змаглі перамагчы Гвардыёлу больш за чатыры разы. Цяпер у Гвардыёлы 11 узнагарод найлепшаму трэнеру месяца ў АПЛ, а ў Клопа 10. Наперадзе толькі вечныя Венгер (15) і Фергюсан (27).

У гэтыя выхадныя можа адбыцца апошні матч паміж Клопам і Гвардыёлай у Англіі (калі лёсаванне Кубка Англіі не падорыць нам яшчэ адну бітву), які падвядзе вялікую эпоху.

Але спадзяемся, што гэта не апошні матч у іх вялікім супрацьстаянні.

Фота: Global Look Press/Andrew Yates

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты