Tribuna/Футбол/Блогі/Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»

Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»

Італьянскі брамнік – вялікі прыхільнік англійскага футбола.

Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»

Джанлука Пальюка – адзін з галоўных галкіпераў 1990-х. Хоць ён прайграў два вялікія фіналы («Барселоне» на «Уэмблі» ў 1992-м і Бразіліі ў Пасадэне ў 1994-м), але гэта не перашкодзіла яму стаць легендай. Больш яго ў Серыі А матчаў згулялі толькі Дзанэці, Тоці, Мальдзіні і Буфон. А яшчэ ён быў адным з галоўных заканадаўцаў мод у галкіперскіх швэдарах 1990-х.

«Я ніколі не гуляў у непрыгожай форме», – прызнаецца ён у інтэрв'ю Gazzta dello Sport. Пачуццё стылю прыйшло да яго не з традыцыйных італьянскіх брэндаў, як можна было б паразважаць, а з Вялікабрытаніі, дзе ён ніколі ў жыцці не выступаў.

З 14 гадоў Пальюка застаецца палкім заўзятарам «Астан Вілы»

У размове з англійскімі журналістамі галкіпер распавядае, што з дзяцінства заўзеў за «Балонью», бо гэта яго родны горад, але ў 14 гадоў яго сэрца захапіла «Астан Віла»: «Я пачаў заўзець за «Вілу» ў 1981 годзе, у тым сезоне, калі мы выйгралі чэмпіянат Англіі. Памятаю, што першыя прыватныя тэлеканалы пачалі трансляваць англійскі футбол у Італіі, і я захапіўся вялікім спаборніцтвам за тытул з «Іпсвіч Таун».

Гэта быў сапраўды незабыўны сезон, нават калі вынікі не прыходзілі да мяне ў рэальным часе, як цяпер. Што прывабіла ў «Віле»? Я улюбіўся ў гэтую форму, яна ў той жа час прыгожая і ўнікальная. Але гісторыя клуба таксама мяне захапіла».

Сёння такія юнакі палюбілі б «Сіці» ці «Ліверпуль», але ў 80-х бірмінгемцы Рона Сондэрса не маглі не ўлюбіць у сябе. Джанлука ўспамінаў фінал КЧ-1982 супраць «Баварыі», але ўжо праз 12 гадоў яму самому прыйшлося супрацьстаяць любімай камандзе на «Віла Парк». Тады ён з «Інтэрам» саступіў ў серыі пенальці.

А любоў да бірмінгемцаў нікуды не падзелася, мужчына нават зрабіў сабе тату з эмблемай клуба.

Давяраў брэнду, які рабіў для яго пальчаткі

У 1990 годзе «Сампдорыя», якая знаходзілася ў самай высокай кропцы сваёй футбольнай гісторыі, змяніла тэхнічнага спонсара. Замест італьянскага брэнда Kappa форму для іх пачала шыць японская Asics. Джанлуке дызайн не вельмі спадабаўся, таму ён спытаў дазволу гуляць у форме ад нямецкага вытворцы Reusch, які рабіў яму брамавыя пальчаткі. Трэба сказаць, што Пальюка па-ранейшаму насіў джэрсі менавіта гэтага брэнда, сумяшчаючы два лога.

З новым спонсарам таксама дамовіліся, проста прыходзілася ставіць побач з лога Reusch і лога Asics. Фантастычная гісторыя для нашых дзён, якая тады была цалкам ок усім бакам. Калі на форме нейкім чынам аказвалася адразу два лога – не бяда.

Менавіта ў такой форме ён разам з бліскучай камандай Вуядзіна Бошкава скараў Еўропу. Спачатку ў кампаніі з Віялі, Манчыні і Міхайлічэнкі стаў чэмпіёнам Італіі, выйграўшы для «Сампы" першае ў гісторыі Скудэта. А праз год у фінале супраць «Барсы" Кройфа Пальюка прапусціў вырашальны гол ад Рональда Кумана са штрафнога.

У «Інтэры» прасіў джэрсі «Тотэнхэма», таму што яно нагадвала пра «Астан Вілу»

Пасля ЧС-1994 Пальюка перайшоў у «Інтэр», дзе вытворцам формы быў англійскі брэнд Umbro. Тут ізноў спатрэбілася любоў да англійскага футбола, бо кіпер абраў сабе форму менавіта адтуль. Прычым не любімай «Астан Вілы» (якую тады апранаў Asics), а з «Тотэнхэма».

«У брамніка «Тотэнхэма» быў джэрсі, які я любіў, бо колер нагадваў мне «Астан Вілу». Я патэлефанаваў у Umbro, сказаў ім, што хачу гэтую футболку. Было такое пачуццё, быццам я гуляю за гэтую каманду. Яны даслалі мне 3-4 штукі, але з эмблемай «Тотэнхэма». Мы проста прышылі да іх эмблемы «Інтэра», – распавядаў Пальюка.

Вось так яго форма выглядала ў параўнанні з арыгіналам.

У наступных сезонах ён таксама спрабаваў крэатывіць, нават прасіў зрабіць яму джэрсі з колерам палявой формы «Інтэра». Канешне, многія матчы ў такой футболцы ён згуляць не мог.

«Сёння я бачу, як шмат брамнікаў носяць другую ці трэцюю форму, і гэта непрыемна. Я лічу, што футболкі брамнікаў павінны быць маляўнічымі, адлюстроўваць асобу. Дзоф насіў чорныя ці шэрыя джэрсі, але іншыя, такія як Альбертозі ці Кастэліні, насілі яркія футболкі», – тлумачыў сваю філасофію Джанлука.

Менавіта дзякуючы такім, як ён, большасць і палюбіла класічныя брамавыя формы 90-х, якія паражалі выбухам колераў і дзе-нідзе аддавалі псіхадэліяй.

Фота: Inter FC, Aston Villa

Іншыя пасты карыстальніка

«Сорамна, што я абраў цябе». Моту звольнілі з «Юве» – атрымаў 0:7 у двух матчах і непрыемныя словы ад босаў
25 сакавіка, 04:18
АПЛ стала закрытым клубам – другі раз запар адтуль выляцяць ўсе тры навічкі
18 сакавіка, 13:23
Шыкоўны выбар Дэшама і капітан Мбапэ: гайд па зборнай Францыі на Еўра-2024
12 чэрвеня, 10:04
🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча
22 траўня, 12:49
Саўладальнік «МЮ» Джым Рэткліф адмяніў бясплатныя білеты для жанчын футбалістаў на фінал Кубка Англіі
15 траўня, 13:01
Германія – самая хаатычная топ-зборная свету прама зараз
24 сакавіка, 09:05
Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш
10 сакавіка, 08:35
«Гэта ##### гол». Арбітр скончыў матч, калі «Рэал» забіў – і мадрыдцаў прарвала
3 сакавіка, 17:23
Вялікая міграцыя топ-трэнераў: вяртанне Зідана, павышэнне Дэ Дзербі, шмат адставак?
29 лютага, 13:44
Не толькі Алонса. 5 варыянтаў для замены Клопа ў «Ліверпулі»
21 лютага, 15:49
У Сімеонэ вялікая спадчына ў «Інтэры»: сварыўся з Раналда, узяў Кубак УЕФА і пазбавіў чэмпіёнства ў 2002-м
20 лютага, 02:43
Штучны інтэлект выратаваў Мічэла ад звальнення з «Жыроны». Цяпер яго хочуць еўрапейскія топы
19 лютага, 02:25
Вучыся, Боэлі. «МЮ» перабудоўвае кіраўніцтва – забралі СЕО ў «Сіці», выкрадуць спортдыра «Ньюкасла»
18 лютага, 11:26
«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ
15 лютага, 09:48
4 праблемы «Барселоны», якія важнейшыя за сыход Хаві
1 лютага, 13:21
«Атлетыка» падпісаў бельгійскага вундэркінда, пра якога марыла «Барса»
31 студзеня, 14:10
Кур'ер сэра Алекса. Ставіў па 100 тысяч фунтаў у дзень, біўся з Шырэрам, а яго агентам быў сам Фергюсан
30 студзеня, 16:40
Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»
29 студзеня, 15:54
11 найненавіснейшых футбалістаў XXI стагоддзя
29 студзеня, 05:16
20 фактаў пра фенаменальны сезон «Баера»
26 студзеня, 12:47
Усе пасты