Tribuna/Футбол/Блогі/«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ

«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ

Адстаўка Тухеля ўсё бліжэй?

«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ

У першых матчах 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Лацыа» дома нечакана адолеў «Баварыю» (1:0), а «ПСЖ» таксама на сваім полі перамог «Рэал Сасьедад» (2:0).

У абодвух сустрэчах усё цікавае адбылося пасля перапынку, у той час як у першых таймах вострых момантаў амаль не было.

«Лацыа» – «Баварыя» 1:0

Сюрпрыз вечара адбыўся ў Рыме. Відавочны аўтсайдар супрацьстаяння «Лацыа» (ідзе 7-м у Серыі А) шакаваў «Баварыю» ўзорнай перамогай андэрдога 1:0.

Каманда Маўрыцыа Сары бездакорна стрымала напад мюнхенцаў (у гасцей 0 удараў у створ пасля 17 спроб!), а сама забіла ў адной з нешматлікіх атак, зарабіўшы пенальці.

Упамекано вось так згуляў супраць Ісаксена ва ўласнай штрафной, за што зарабіў прамую чырвоную і прывёз 11-метровы:

Імобіле на 69-й хвіліне ўпэўнена прабіў з кропкі, упершыню ў кар'еры вызначыўшыся ў плэй-оф ЛЧ.

І хоць каманда Тухеля нават у меншасці змагла дадаць абаротаў у атацы, выніку гэта не прынесла. Нават з суперзабіўным Кейнам на чале, які маўчыць ужо другі матч запар.

Пасля разгромнай паразы ў ключавым супрацьстаянні з «Баерам» на мінулым уікэндзе (якая пагоршыла шанцы мюнхенцаў абараніць чэмпіёнства), «Баварыя» цяпер яшчэ і наблізілася да вылету з Лігі чэмпіёнаў. А гэта значыць, што Томас Тухель наблізіўся да страты працы ў Мюнхене, а Хары Кейн – яшчэ да аднаго сезону без трафеяў.

«ПСЖ» – «Рэал Сасьедад» 2:0

У Парыжы каманды правялі роўны першы тайм без асаблівых абвастрэнняў, але пасля перапынку падапечныя Луіса Энрыке ўзяліся за справу і давялі сустрэчу да чаканага выніку.

На 58-й хвіліне Мбапэ замкнуў на далёкай штанзе скідку Маркіньяса спіной пасля падачы. Гэта 70-е выніковае дзеянне Кіліяна за 68 матчаў у ЛЧ.

А на 70-й Баркаля трапна скончыў сольны праход з левага фланга са зрушэннем у штрафную суперніка.

У гэтым матчы без сенсацыі. Лідар Лігі 1 і адзін з прэтэндэнтаў на перамогу ў ЛЧ адолеў іспанскага аўтсайдара супрацьстаяння, які, як і «Баварыя», не змог хоць раз паразіць удар у створ варот суперніка.

Іншыя пасты карыстальніка

«Сорамна, што я абраў цябе». Моту звольнілі з «Юве» – атрымаў 0:7 у двух матчах і непрыемныя словы ад босаў
25 сакавіка, 04:18
АПЛ стала закрытым клубам – другі раз запар адтуль выляцяць ўсе тры навічкі
18 сакавіка, 13:23
Шыкоўны выбар Дэшама і капітан Мбапэ: гайд па зборнай Францыі на Еўра-2024
12 чэрвеня, 10:04
🔥 Уласнікі «Чэлсі» зноў on fire: Пачэціна сышоў, Мічэл і Дэ Дзербі – кандыдаты, Тухель (!) таксама хоча
22 траўня, 12:49
Саўладальнік «МЮ» Джым Рэткліф адмяніў бясплатныя білеты для жанчын футбалістаў на фінал Кубка Англіі
15 траўня, 13:01
Германія – самая хаатычная топ-зборная свету прама зараз
24 сакавіка, 09:05
Супрацьстаянне Клопа і Пепа ў Англіі – легендарнае. Дапамагалі адзін аднаму станавіцца лепш
10 сакавіка, 08:35
«Гэта ##### гол». Арбітр скончыў матч, калі «Рэал» забіў – і мадрыдцаў прарвала
3 сакавіка, 17:23
Вялікая міграцыя топ-трэнераў: вяртанне Зідана, павышэнне Дэ Дзербі, шмат адставак?
29 лютага, 13:44
Не толькі Алонса. 5 варыянтаў для замены Клопа ў «Ліверпулі»
21 лютага, 15:49
У Сімеонэ вялікая спадчына ў «Інтэры»: сварыўся з Раналда, узяў Кубак УЕФА і пазбавіў чэмпіёнства ў 2002-м
20 лютага, 02:43
Штучны інтэлект выратаваў Мічэла ад звальнення з «Жыроны». Цяпер яго хочуць еўрапейскія топы
19 лютага, 02:25
Вучыся, Боэлі. «МЮ» перабудоўвае кіраўніцтва – забралі СЕО ў «Сіці», выкрадуць спортдыра «Ньюкасла»
18 лютага, 11:26
«Баварыі» ўсё горш – прайграла яшчэ і «Лацыа»: выдаленне Упамекано, 17 удараў – 0 у створ
15 лютага, 09:48
4 праблемы «Барселоны», якія важнейшыя за сыход Хаві
1 лютага, 13:21
«Атлетыка» падпісаў бельгійскага вундэркінда, пра якога марыла «Барса»
31 студзеня, 14:10
Кур'ер сэра Алекса. Ставіў па 100 тысяч фунтаў у дзень, біўся з Шырэрам, а яго агентам быў сам Фергюсан
30 студзеня, 16:40
Дзіўная гісторыя з 90-х: як і чаму Пальюка гуляў у джэрсі «Тотэнхэма», выступаючы за «Інтэр»
29 студзеня, 15:54
11 найненавіснейшых футбалістаў XXI стагоддзя
29 студзеня, 05:16
20 фактаў пра фенаменальны сезон «Баера»
26 студзеня, 12:47
Усе пасты