Tribuna/Футбол/Блогі/«Нёман» скончыў 2023-ы разносам «Нафтана» – замест паўтору прыйшлося адказваць хлопцу з арэнды

«Нёман» скончыў 2023-ы разносам «Нафтана» – замест паўтору прыйшлося адказваць хлопцу з арэнды

Сцiплы рэмейк.

Аўтар — bytribuna com
16 сакавіка, 16:55
2
«Нёман» скончыў 2023-ы разносам «Нафтана» – замест паўтору прыйшлося адказваць хлопцу з арэнды

16 сакавіка ў 1-м туры ЧБ «Нёман» прымаў «Нафтан». Антураж быў роўна такі ж, як у 30-м туры ЧБ-2023 – тады гродзенцы ўжо ў статусе ўладальнікаў срэбра на тым жа штучным газоне разграмілі гасцей 6:1 (навапалачане забілі толькі пры ліку 5:0).

А вось такі ж сцэнарый у новым матчы зладзіць не атрымалася. Ужо на 9-й хвіліне лік адкрылі госці – прычым мяч забіў 21-гадовы Антон Сучкоў, які належыць «Нёману», проста аддадзены ў Наваполацк у арэнду. Святкаваць Сучкоў не стаў.

Зрэшты, далей «Нёман» цалкам «укатываў» «Нафтан» па статыстыцы. На 35-й хвіліне гродзенцы зраўнялі лік – Павел Савіцкі пайшоў у вонкавую і навесіў у пустую зону, куды дабег самотны Сяргей Карповіч. Адзначым і пас пяткай Леанарда Гвета па ходзе атакі.

А на 58-й хвіліне гаспадары выйшлі наперад – абаронца гасцей Аляксандр Кучынскі неахайна аддаў назад, і Андрэй Лебедзеў ужо не паспеў спыніць Гулжыгіта Алыкулава, які дакладна рэалізаваў нечаканы выхад сам-насам.

Што ж, выніковыя 2:1 – гэта ўсё роўна тры ачкі для «Нёмана». А клуб яшчэ і пахваліўся, што на трыбуне на тысячу гледачоў зноў не хапіла месца для ўсіх.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты