Tribuna/Футбол/Блогі/Галоўны трэнер «Шахцёра» прадэманстраваў свае футбольныя навыкі прама падчас матчу. Атрымалася нядрэнна

Галоўны трэнер «Шахцёра» прадэманстраваў свае футбольныя навыкі прама падчас матчу. Атрымалася нядрэнна

Можа выйсці на замену, калі што 😅

Аўтар — Pam-pam
18 сакавіка, 22:53
Галоўны трэнер «Шахцёра» прадэманстраваў свае футбольныя навыкі прама падчас матчу. Атрымалася нядрэнна

У матчы першага тура чэмпіянату Беларусі салігорскі «Шахцёр» з мінімальным лікам перайграў «Віцебск». Адзіны гол забіў на 22-й хвіліне Дзяніс Кавалевіч.

Цікавы эпізод адбыўся па ходзе сустрэчы, калі мяч выйшаў за межы поля прама ў ногі да галоўнага трэнера салігарчан Станіслава Суворава. Спецыяліст не разгубіўся, а прыняў мяч і набіў яго некалькі разоў нагой, перш чым аддаць гульцу.

Здаецца, калі штосці здарыцца, Сувораў можа падмяніць гульца на полі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты