Tribuna/Футбол/Блогі/Беларускі трэнер можа застацца без працы – гэтага патрабуюць фанаты, а клуб да іх прыслухоўваецца

Беларускі трэнер можа застацца без працы – гэтага патрабуюць фанаты, а клуб да іх прыслухоўваецца

Заўзятары не вераць у Сяднёва.

Аўтар — Pam-pam
1 красавіка, 14:08
Беларускі трэнер можа застацца без працы – гэтага патрабуюць фанаты, а клуб да іх прыслухоўваецца

У беларускага спецыяліста Аляксандра Сяднёва і ягонага «Ардабасы» справы ў новым сезоне складваюцца не найлепшым чынам. У канцы лютага леташні чэмпіён ўпусціў Суперкубак Казахстана, саступіўшы ў серыі пенальці кастанайскаму «Таболу».

Нягледзячы на тую няўдачу, клубныя босы вырашылі, што ў новым сезоне «Ардабасы» варты большага – і паднялі кошт квіткоў больш чым у два разы, чым абурылі заўзятараў. У выніку хоць і не адкацілі да леташніх лічбаў, але трохі знізілі.

Старт чэмпіяната для каманды Сяднёва таксама складваецца няўдала. У медыя нават пра магчымую адстаўку спецыяліста. Пасля трох тураў у актыве дзейнага чэмпіёна чатыры пункты і 5-ы радок табліцы. «Ардабасы» стартаваў з разгромнай перамогі над карагандзінскім «Шахцёрам» (5:0), услед рушыла нічыя з «Атырау» (1:1) і параза ад алмацінскага «Кайрата» (1:2). Адзіны гол у складзе шымкенскага клуба забіў былы гулец «Энергетыка-БДУ» Жасур Яхшыбоеў, але гэтым не выратаваў каманду.

Помніце Яхшыбоева, які бліснуў у ЧБ пасля сыходу Шкурына? «Легія» заплаціла 300 тысяч еўра за ягоныя 11 хвілін, забіў «Рэалу», хацеў вярнуцца ў Еўропу, але захрас на Радзіме Параза настолькі раззлавала заўзятараў, што яны пачалі крытыкаваць і гульню сваёй каманды, і заклікаць да змены на трэнерскім мастку.

Пры гэтым на сёння «Ардабасы» ўсяго на тры пункты адстае ад калектываў, што ідуць у лідарах.

Ці прыслухаецца клубнае кіраўніцтва да заўзятараў гэтым разам, пакуль не вядома, але некаторыя СМІ ўжо называюць імя магчымых пераемнікаў беларускага спецыяліста. Па звестках казахстанскага партала sports.kz сярод кандыдатаў на трэнерскую пасаду фігуруюць 50-гадовы серб Срджан Благоевіч, які мае дзейны кантракт з венгерскім «Дэбрэцэнам», і галоўны трэнер зборнай Казахстана Магамед Адыеў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, канчатковае рашэнне па будучыні Сяднёва будзе прынятае 1 красавіка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты