Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Фанаты клуба-чэмпіёна, дзе трэнер – беларус, выбілі сабе зніжку на квіткі. Як гэта працуе

Фанаты клуба-чэмпіёна, дзе трэнер – беларус, выбілі сабе зніжку на квіткі. Як гэта працуе

Да таго зладзілі бойку з прынцыповымі супернікамі ў іншай краіне.

Аўтар — Pam-pam
1 сакавіка, 14:37
Фанаты клуба-чэмпіёна, дзе трэнер – беларус, выбілі сабе зніжку на квіткі. Як гэта працуе

2 сакавіка ў 1-м туры чэмпіянату Казахстана «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва, які на днях прайграў матч за Суперкубак, прыме карагандзінскі «Шахцёр».

За некалькі дзён да хатняга матча «Ардабасы» адкрыў продаж квіткоў – і непрыемна здзівіў заўзятараў коштамі, якія павялічыліся ўтрая ў параўнанні з мінулым сезонам. Фанатаў гэта не задаволіла, і яны накіраваліся ў клубныя сацсеткі, каб выказаць абурэнне.

Ассаляму алікум, 1800 тэнге (3.7 еўра – заўв.) білет. Добра,калі стадыён новы і зручны. А вось 1800 тэнге за старыя напаўзламаныя крэслы падаецца абсурдам. Дарагія фанаты, вам трэба задаць гэтае пытанне. Такой цаной мы зможам зламаць леташні бум, – напісаў карыстальнік з нікам baqdauletm.

Хатні стадыён «Ардабасы» сапраўды не выглядае вельмі сучасным і камфортным.

У гэтым годзе білет будзе паміж 1300 – 1800 тэнге , давайце байкатуем, браткі, яны спрабуюць зарабіць на народзе, клубу гэта бескарысна, у клуба 3-4 спонсары, 1800 гэта занадта дорага для Шымкента, давайце хаця б1000, – згаджаецца myxatawit.

Чаму кошт на білет павялічылі ў тры разы? 🤦🏻‍♂️ – абураецца serzh.017

Цана на білет паднялася да нябёсаў, кіраўнікі думалі, што стадыён запаўняюць багатыя дзеці, я лічу такую цану няправільнай, я думаю да 800 тэнге гэта норма, з іншымі я вядома не працую, але 1800 тэнге для мяне занадта дорага!!! – выказаўся koibagarov.m.sh

Мяркуючы па ўсім, пратэст заўзятараў спрацаваў – на днях адзін з фанацкіх паблікаў «Ардабасы» апублікаваў інфармацыю пра тое, што кошты на квіткі паніжаныя да 1200 і 1500 тэнге (2.5 – 3 еўра – заўв.).

Гэта не першы выпадак, калі фанаты каманды Сяднёва прыцягваюць да сябе ўвагу. 25 лютага на матчы Суперкубка Казахстана, які праходзіў у турэцкай Анталлі, яны пабіліся з фанатамі «Табола» – тады ў ход пайшлі нават крэслы.

Праўда, узяць трафей гэта не дапамагло.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты