Усе навіны

Пасяджэнне выканкаму БФГ прайшло ў храме-помніку Усіх святых у Мінску

14 снежня 2022, 22:05
4

Пасяджэнне выканкаму Беларускай федэрацыі гандбола прайшло ў мінскім храме-помніку Усіх святых.

Старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў так пракаментаваў выбар месца.

«Беларусы мала ведаюць сваю краіну. Зараз, улічваючы тое, што ў нас праводзіцца вялікая работа па патрыятычным выхаванні, мы з Федэрацыяй вырашылі правесці тут пасяджэнне выканаўчага камітэту. Па водгуках членаў выканкаму, запрошаных удзельнікаў – вядучых трэнераў, кіраўнікоў клубаў і абласных федэрацыяў – бачу, што мерапрыемства атрымалася. Больш чым упэўнены, што яно застанецца ў памяці кожнага на доўгія гады. У такім напрамку мы плануем працаваць і далей. У наступны раз пасяджэнне выканкаму будзе праходзіць у Магілёўскай вобласці, і мы зробім так, каб гэта было не проста абмеркаванне спартыўных пытанняў», – сказаў Канаплёў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Паказаць яшчэ 4