Усе навіны

Апублікавалі склад жаночай зборнай Беларусі на «Кубак сяброўства-2023»

21 лютага 2023, 10:39

У Маскве 1-3 сакавіка пройдзе «Кубак сяброўства» з удзелам жаночых зборных Беларусі, Расіі і кітайскай каманды «Фенікс». «Кубак сяброўства» будзе праводзіцца другі раз, першы раз спаборніцтва прайшло ў красавіку 2022 года.

Беларуская федэрацыя гандбола апублікавала склад нацыянальнай каманды.

Брамнікі – Юлія Кунцэвіч (1995), Валянціна Вайтулевіч (1989) абедзве – «Лада», Расія, Анастасія Макаранка (2004, «Гомель»), Юлія Грацкевіч (без клуба);

Левыя крайнія – Яна Сотнікава (2003, БНТУ-БелАЗ), Алена Данілевіч (2000, «Гомель»), Дзіяна Берынчык (2000, «Бярэсце»);

Правыя крайнія – Крысціна Скрыпак (1995, «Гомель»), Юлія Іванчыкава (2002, БНТУ-БелАЗ), Таццяна Паграбіцкая (1997, «Бярэсце»), Яніна Елісеева (1998, БНТУ-БелАЗ);

Лінейныя – Ірына Мокат (1994, «Лада», Расія), Ульяна Марціновіч (2003, «БНТУ-БелАЗ»), Валерыя Гутава (1996, «Растоў-Дон», Расія), Дар’я Шыбаловіч (2005, РГУАР);

Левыя паўсярэднія – Лілія Арцюховіч (1987 БНТУ-БелАЗ), Анастасія Кулак (1995, ЦСКА, Расія), Марыя Канавал (1996, «Дунарэя», Румынія);

Правая паўсярэдняя – Анастасія Сівуха (2002, «Бярэсце»), Ганна Рабчанка (1998, «Гараднічанка»);

Разыгрываючыя – Ганна Ждановіч (2005, РГУАР), Дар’я Вакуліч (2002, БНТУ-БелАЗ), Дзіяна Ільіна (1996, «Глорыя», Румынія), Сняжана Сняжко (2000, «Бярэсце»).

Трэнерскі склад:

Галоўны трэнер – Аляксандр Сыцько;

Старэйшы трэнер – Максім Бабічаў;

Старэйшы трэнер – Мікалай Зянько;

Трэнер па АФП – Дзяніс Далідовіч;

Трэнер-масажыст – Аляксандр Трус.