Усе навіны

Мікіта Вайлупаў: «Вывучаю графічны дызайн і моўшн-дызайн, спрабую рабіць калажы»

26 лютага 2023, 09:55

Гулец зборнай Беларусі па гандболе і венгерскага «Веспрема» Мікіта Вайлупаў распавёў пра захапленне маляваннем.

Гандбаліст у захапленні ад карцін заснавальніка абстрактнага экспрэсіянізма Джэксана Полака, але любімага мастака ў яго няма.

«У адзін цудоўны дзень захапіўся і да гэтага часу не магу спыніцца. Паралельна вывучаю графічны дызайн і моўшн-дызайн, спрабую рабіць калажы. Адным словам, стараюся развівацца, даведвацца нешта новае.

Але шчыра скажу, што нацюрморты, пейзажы, партрэты – гэта не да мяне. Пісаць іх па-ранейшаму не ўмею, ды і не імкнуся. Нецікава. Класічны жывапіс – абсалютна не мой фармат. У адрозненні ад абстракцыі. Я бачу, як змяняецца настрой карцін, тэхніка. З’яўляюцца новыя прыёмы…

Магу за дзесяць хвілін тры карціны намаляваць, а часам і некалькі дзён на адну трэба патраціць.

Рэкорд у гэтым сэнсе – два тыдні. У Мінску для аднаклубніка рабіў працу на заказ. Складанасць заключалася ў тым, што ён папрасіў карціну ў стылі кубізма, мы разам распрацоўвалі дызайн. Там было шмат плоскіх геаметрычных форм, слаёў, таму з-за гэтага работа зацягнулася», – сказаў Вайлупаў.