Усе навіны

Галоўны трэнер маладзёжных зборных Беларусі Нікуленкаў пра міжнародны бан: «Дзесьці мы выйгралі, бо гульнявой практыкі больш»

3 чэрвеня, 17:38

Галоўны трэнер маладзёжных зборных Беларусі Дзмітрый Нікуленкаў выказаўся пра міжнародны бан.

«Калі сказаць пра дзіцячы спорт, пра юнацкі, пра моладзевы, то праектаў за гэты год было зроблена столькі, што не палічыць іх на пальцах сваіх. Нашы хлопцы выязджалі ў Краснадар, у Валгаград, у Чэхаў, у Маскву, у Тальяці.

Мы дастаткова шмат турніраў праводзілі сумесных і ў Мінску, і ў Гомелі. Гэта значыць, у прынцыпе, спаборніцтваў хапала. І я магу вам сказаць, нават калі ўсё было добра ў нас, і мы выступалі на міжнароднай арэне, дык, напэўна, столькі спаборніцтваў у нас не было.

У гэтым недзе мы выйгралі, таму што гульнявой практыкі больш. І я думаю, што гэта недзе нават вялікі плюс», – сказаў Нікуленкаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.