Усе навіны

Валерый Пяўніцкі: «Румынскія клубы не адпускаюць беларусак у зборную, бо яна не выступае ў турнірах ЕГФ. Пазіцыя незразумелая»

15 лістапада, 12:16

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі расказаў, што ў таварыскіх матчах з камандай Расіі не зможа разлічваць на гульцоў румынскага чэмпіянату Дыяну Ільіну і Наталлю Васілеўскую.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Дзяўчыны хочуць гуляць за зборную, але, на жаль, залежныя ад працадаўцаў. «Глорыя Бузэу» і «Мэгура» не хочуць адпускаць гульцоў, матывуючы гэта тым, што зборная Беларусі не ўдзельнічае ў афіцыйных турнірах пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі гандбола. Пазіцыя не вельмі зразумелая, таму што гульцы застрахаваны федэрацыяй і ў выпадку атрымання траўмаў яна бярэ на сябе ўсе выдаткі па іх рэабілітацыі, – сказаў Пяўніцкі.