Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Пяўніцкі: «Хочам гуляць з Узбекістанам, Казахстанам, Азербайджанам. Адправілі ім лісты, але яны не адрэагавалі»

23 лістапада, 19:12

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі расказаў аб планах каманды на будучы год.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Якія планы ў зборнай на 2024 год?

– Працягнем праводзіць гульні з клубамі з Расіі. На гэтыя матчы перад чэмпіянатам свету ў Венгрыі да нас мусіла прыехаць зборная Кітая. Яны адмовіліся ў апошні момант з-за цяжкасцей з лагістыкай. Мы разумеем, што яшчэ яны не хацелі прайграваць нам, расіянкам перад чэмпіянатам.

Жадаем праводзіць паядынкі з камандамі Узбекістана, Казахстана, Азербайджана. Яны блізкія нам па сілах. Даслалі ім лісты-запрашэньні, але яны ніяк не адрэагавалі. У планах яшчэ паядынкі з Турцыяй і Чарнагорыяй. Чакаем ад іх адказу. Гульцы на прэс-канферэнцыі расказалі, што для іх вялікі гонар выступаць за зборную Беларусі. Дзяўчаты чакаюць добрых матчаў з моцнымі расіянкамі. А пры родных трыбунах будуць выкладвацца на 100% і чакаюць падтрымкі ад гледачоў, – сказаў Пяўніцкі.