Усе навіны

Валерый Пяўніцкі: «Беларускія гандбалісткі з ранняга дзяцінства прывыклі любы крок пытацца ў трэнера»

4 сакавіка, 21:10

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі расказаў аб праблемах айчынных спартсменках.

– Можа, нашым дзяўчынкам імкнуцца з'язджаць у больш топавыя чэмпіянаты?

– У нас цяпер 4 спартоўкі гуляюць у чэмпіянаце Расіі. Думаю, яшчэ 2-3 з'едуць у наступным годзе. Але тут не ў гэтым нават справа. Справа ў менталітэце.

Нашы дзяўчынкі з самага ранняга дзяцінства прывыклі любы крок пытацца ў трэнера. І да 22 гадоў яны самастойна не могуць прымаць уласных рашэнняў.

Яшчэ і нашыя дзіцячыя трэнеры сябе не заўсёды правільна паводзяць. На дзіцячых спаборніцтвах каменціруюць кожнае дзеянне. Дзеці ў выніку самастойна кроку не могуць ступіць, не могуць прыняць рашэнні. І гэта ўсё пераносіцца ў дарослы гандбол, – сказаў Пяўніцкі.