Усе навіны

Трэнер «Мяшкоў Брэст» Какшараў: «Трэба быць гатовым да таго, што на днях БГК вернецца ў Лігу чэмпіёнаў»

22 траўня, 14:01

Расійскі галоўны трэнер «Мяшкоў Брэст» Эдуард Какшараў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні беларускіх каманд ад міжнародных спаборніцтваў.

– Што ні робіцца, усё да найлепшага. Значыць, гэты момант з адхіленнем патрэбен для таго, каб правесці рэарганізацыю, амаладзіцца, падрыхтаваць новых гульцоў, стварыць сімбіёз у камандзе.

Усё калісьці заканчваецца. І гэтая сітуацыя рана ці позна зменіцца. Ніхто не ведае тэрмінаў: заўтра ці праз дзесяць год. Але трэба быць гатовым да любога развіцця падзей. У тым ліку да таго, што на днях БГК вернецца ў Лігу чэмпіёнаў. Трэба захоўваць прафесіяналізм, – сказаў Какшараў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.