Усе навіны

Эдуард Какшараў: «БГК увайшоў бы ў топ-10 еўрапейскіх калектываў. У ідэале хочацца, каб мы апынуліся ў топ-4»

22 траўня, 14:37

Расійскі галоўны трэнер «Мяшкоў Брэст» Эдуард Какшараў распавёў аб планах каманды. Каманда адхілена ад міжнародных турніраў.

– Упэўнены, што «Мяшкоў Брэст» увайшоў бы ў топ-10 еўрапейскіх калектываў. Я разумею сілу гэтых каманд і моц нашага клуба. У ідэале хочацца, каб мы апынуліся ў топ-4 Старога Свету. Мабыць, за год такога цяжка будзе дасягнуць. Але будзем імкнуцца. Касцяк каманды ўжо сфарміраваны. Вядома, селекцыя ніколі не заканчваецца.

У любым выпадку будуць кропкавыя змены. У ментальным і гульнёвым плане мы павінны расці. Паднімацца па прыступках угару і імкнуцца не рабіць крокаў назад.

Зразумела, так не бывае, што заўжды толькі ўверх. Здараюцца і правалы. Але, думаю, праз год станем яшчэ мацнейшымі. А калі хтосьці спадзяецца, што мы аслабнем, то гэтага дакладна не здарыцца, – сказаў Какшараў.