Усе навіны

Грабарэнка перайшоў у польскую «Унію». Ён падпіша антываенную дэкларацыю

3 лістапада 2022, 23:28
1

Беларускі абаронца Раман Грабарэнка перайшоў у польскую «Унію».

Пагадненне разлічана да канца сезона з выпрабавальным тэрмінам у 1 месяц. Як зазначае прэс-служба клуба, адной з умоваў пераходу стала падпісанне антываеннай дэкларацыі.

У мінулым сезоне Грабарэнка выступаў за казахстанскі «Арлан» (11 (3+8) балаў у 18 матчах і 7 (1+6) балаў у 13 сустрэчах плэй-оф).

«Унія» знаходзіцца на другім месцы ў табліцы чэмпіянату Польшчы.

За каманду выступае яшчэ адзін беларус Раман Дзюкаў