Усе навіны

В.а. галоўнага трэнера «Гомеля» Кавыршын: «Рады перамозе над «Юнацтвам», хлопцы так пласталіся ў меншасці ў авертайме, што мы проста павінны былі перамагчы»

15 лістапада 2022, 14:13

В.а. галоўнага трэнера «Гомеля» Яўген Кавыршын пракаментаваў перамогу каманды над «Юнацтвам» па булітах – 4:3. Нагадаем, што галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась на момант матча знаходзіўся ў размяшчэнні моладзевай зборнай Беларусі.

– Так, мы нясмела пачалі, але потым у другім перыядзе пагаварылі з хлопцамі і палепшылі гульню, пачалі больш трымаць шайбу, валодаць ёй, гуляць у атацы. Рады перамозе, хлопцы так пласталіся ў меншасці ў авертайме, што мы проста павінны былі перамагчы. Віншую ўсіх заўзятараў, іх сёння было вельмі шмат, вялікі дзякуй за вашую падтрымку.

– Яўген Сяргеевіч, пры гульні ў большасці каманда цяжка ўваходзіла ў зону, чым гэта было выклікана?

– Не ведаю, накшталт трэніравалі адно, але атрымлівалася нешта іншае. Паглядзім відэа, разбяром.

– Адсутнасць Нікуліна, Магалецкага…

– Іх адсутнасць, вядома, адбіваецца, Нікулін – капітан, лідэр каманды, думаю, што яго, прынамсі, мы ўжо хутка ўбачым у гульні.

– Наколькі хвалюючым быў для Вас гэты матч?

– Гэта, вядома ж, была вялікая адказнасць, і мая, і Паўла Уладзіміравіча Волчака, таму я вельмі рады гэтай перамозе, – сказаў Кавыршын.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com