Усе навіны

Форвард зборнай Беларусі Прынс аформіў хет-трык у КХЛ

25 лістапада 2022, 18:36

Натуралізаваны беларускі форвард «Спартака» Шэйн Прынс у матчы КХЛ супраць «Барыса» (4:1) закінуў тры шайбы.

Прынс стаў другім хакеістам з беларускім пашпартам у сезоне, якому ўдалося аформіць хет-трык у адным матчы.

Першым стаў нападаючы маскоўскага «Дынама» Максім Сушко.

У гэтым сезоне Прынс закінуў 7 шайб і аддаў 3 дзейсныя перадачы ў 18 гульнях.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com