Усе навіны

Юпатаў пра 4:3 АТ з «Дынама-Маладзечна»: «Калі «Віцебск» прыбярэ расхлябанасць, і будзе ўсе 60 хвілін працаваць, як мы ў гульні працуем, то вынік прыходзіць раней і без валідолу»

27 лістапада 2022, 19:36

Галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пракаментаваў перамогу ў авертайме над «Дынама» з Маладзечна (4:3).

– Скажам так. Рыхтаваліся да матчу, разбіралі саперніка. Ведалі, што сапернік добра пачынае практычна ва ўсіх гульнях. Зрабілі стаўку на пачатак, аднак, выйшаўшы на другі перыяд, каманда паверыла ў раннюю перамогу, але выйгралі і гэта самае галоўнае. Таму чарговы камбэк здзейснілі.

– Забілі сёння на апошніх хвілінах першага перыяду і авертайму, гэта характар каманды ці нешта іншае?

– Так, напэўна, гэта характар. Разумееце, складана сумясціць характар і разгільдзяйства. Таму калі мы прыбярэм нашу расхлябанасць і будзем на працягу 60 хвілін працаваць так, як мы ў гульні працуем, то вынік будзе прыходзіць нашмат раней і больш спакойна, без валідолу.

– Прычыны адсутнасці ў складзе Артура Гільманава і Іллі Камбовіча?

– Гільманаву далі крышку адпачыць. Скажам так, што глыбіні саставу ў нас не было. Мы ўзялі некалькі спартоўцаў у каманду, таму ў нас з'явілася магчымасць для глыбіні складу, але хлопцы 30-35 гульняў адыгралі адным складам і таму ім таксама патрэбна паўза. Недзе ёсць мікратраўмы, таму камусьці даем адпачываць па медыцынскіх паказаннях, камусьці па спартыўных. У Іллі Камбовіча была раней траўма галенастопа, але зараз ачуняў Антон Елісеенка, і з'явілася магчымасць для таго, каб даць яму паўзу загаіць цягліцавую траўму, – сказаў Юпатаў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com