Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Дынама» выстаяла, у тым ліку шэсць хвілін у меншасці»

30 лістапада 2022, 23:47

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пракаментаваў паразу ад «Спартака» (1:2 Б).

«Расчараваныя, што не атрымалася дамагчыся патрэбнага выніку. Матч пачалі добра, гулялі ў той тып хакея, да якога імкнемся, дзейнічалі па плане, кантралявалі сітуацыю да 30 хвіліны. У другім перыядзе пры гульні ў большасці далі суперніку стварыць некалькі галявых момантаў, гэта надало імпульс «Спартаку». І яны пачалі падціскаць да канца перыяду. Мы выстаялі, у тым ліку шэсць хвілін у меншасці. У трэцім перыядзе супернік шмат кідаў, мы ж гулялі не так, як хацелі, патрацілі шмат энергіі. Справа дайшла да пасляматчавых кідкоў…

У любым выпадку, ёсць добрыя моманты, якія трэба перанесці на наступную гульню. Сёе-тое трэба падправіць. Ужо зараз пачынаем падрыхтоўку да наступнага матчу», – сказаў Вудкрафт.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com