Усе навіны

Беларускі абаронца Грабарэнка не прайшоў прагляд у польскай «Уніі»

2 снежня 2022, 09:50
1

Польская «Унія» пасля прагляду вырашыла не заключаць паўнавартасны кантракт з беларускім абаронцам Раманам Грабарэнкам.

«Дзякуй Раману за гульню ў нашым клубе. Аднак мы ўскладалі на яго вялікія надзеі, таму не скарысталіся опцыяй падаўжэння кантракту да канца сезону», — адзначае кіраўніцтва клуба.

Усяго ў Грабарэнкі 6 гульняў, 4 (2+2) ачкі, 6 хвілін штрафу ў чэмпіянаце Польшчы. Таксама 3 матчы хакеіст правёў у Кантынентальным Кубку, дзе запісаў у пасіў карыснасць «-3».

У мінулым сезоне 30-гадовы гулец абароны правёў 31 сустрэчу ў чэмпіянаце Казахстана за «Арлан» і набраў 18 (4 +14) ачкоў з улікам рэгуляркі і плэй-оф. З камандай ён заваяваў сярэбраныя медалі першынства.

Грабарэнка гуляў у НХЛ за «Нью-Джэрсі» у сезоне 2014-2015.