Усе навіны

Дзмітрый Баскаў: «Трэба ўласным прыкладам паказваць важнасць і каштоўнасць сацыяльных сувязяў беларусаў»

5 снежня 2022, 14:33

Экс-кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў выступіў з ініцыятывай запуску новага праекту па патрыятычным выхаванні беларускай моладзі, які падтрымалі БРСМ і СДЮШАР БФСТ «Дынама».

«Мы часта кажам пра тое, што трэба з ранніх гадоў прывіваць дзецям любоў да Радзімы, перадаваць ім гістарычную памяць нашага народу, уласным прыкладам паказваць важнасць і каштоўнасць сацыяльных сувязяў беларусаў. Праект па патрыятычным выхаванні моладзі, які мы запускаем сумесна з партнёрамі з БРСМ — як раз адзін з крокаў па рэалізацыі гэтых задач», — сказаў Баскаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com