Усе навіны

Скабелка пра вяртанне ў зборную Казахстана: «Ніхто нікога не ўгаворваў. Вы што?!»

12 снежня 2022, 20:08

Беларускі трэнер «Барыса» Андрэй Скабелка расказаў, чаму згадзіўся ўзначаліць зборную Казахстана на кубку Першага канала, які пройдзе з 15 па 18 снежня ў Маскве.

– У мінулы раз, калі вы сышлі з «Барыса», здавалася, што вас бянтэжыць неабходнасць сумяшчэння пасад у клубе і зборнай. Чаму вы змянілі сваё рашэнне і зноў узначалілі нацыянальную каманду?

– Мы шмат гаварылі з кіраўнікамі і прыйшлі да меркавання... Трохі сітуацыя змянілася. Я ўжо казаў, калі раней зборная – гэта быў практычна адзін «Барыс», то цяпер шмат дзяцей гуляюць у розных клубах. Так, яны цяпер не ўсе даехалі, але абяцаюць, што да чэмпіянату свету прыедуць усе. Розныя сітуацыі.

– Вас угаварылі?

– Ніхто нікога не ўгаворваў. Вы што?! Гэта ж прафесійны спорт. Мы селі і дамовіліся, – сказаў Скабелка.

Раней Скабелка ўжо ўзначальваў зборную Казахстана з 2018 па 2020 год. Сёлета ў трэнерскі штаб Скабелкі таксама ўвойдуць беларускія трэнер Уладзімір Копаць і спецыяліст па АФП Кірыл Легчакоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com