Усе навіны

Грабоўскі пра Кубак Першага канала: «Для нас падарунак трапіць на такі прэстыжны турнір»

14 снежня 2022, 09:21

Генеральны менеджар зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі распавёў, пра падрыхтоўку каманды да Кубка Першага канала, які пройдзе ў Маскве.

— Кэмп крыху разарваны атрымаўся. Запрасілі шмат маладых хлопцаў на мінскі збор. Для нас гэты выдатны час праверыць нашу моладзь. Паглядзець, чаго яны за год дамагліся. І на будучыню паглядзець кандыдатаў у нацыянальную каманду.

— У складзе цяпер шмат яркіх нападнікаў, той жа Кадола, Сушко. Ці можна чакаць ад каманды яскравы, атакуючы і выніковы хакей?

— Вы ведаеце, у нас гульцы мінскага «Дынама» някепска выступаюць. Добра, што маскоўскія дынамаўцы дадалі ў выніковасці. Асабліва, Скоранаў. Хацелі бачыць Суворава, ён не змог прыехаць. Спадзяемся, што ў нас усе чатыры звяна або пяць звёнаў, якія мы ўзялі, яны ўсе будуць дзейсныя і паказваць годны хакей.

— Пачынаеце турнір матчам са зборнай Казахстану. Андрэй Скабелка кіруе гэтай камандай, яму дапамагае Копаць. Як згуляць супраць казахстанцаў, каб перамагчы?

— Андрэя Скабелку мы ведаем па мінскім «Дынама». Трэнерскі штаб будзе разбіраць моманты яго апошніх гульняў за нацыянальную каманду. Мы яшчэ не ведаем, хто прыедзе. Будзем гуляць як і гулялі супраць любога іншага суперніка: правяраць відэа ў дзень да гульні і рыхтавацца.

— Супраць каманды Расіі мы гуляем праз паўзу, наколькі для нас гэта плюс і чым мы можам здзівіць расейцаў?

— Для нас падарунак трапіць на такі прэстыжны турнір, якому так шмат гадоў. Гэта вялікі гонар і мы рыхтаваліся да гэтага турніру грунтоўна, хацелі выклікаць усіх нашых хлопцаў, якія гуляюць у наймацнейшых еўрапейскіх клубах. Многія не змаглі прыехаць. Вельмі шмат хлапцоў траўмаваныя. Таму рыхтуемся з тымі сіламі, якія ў нас ёсць. Гэта выдатны момант паспрабаваць новых хлапцоў.

А зборная Расіі мы ведаем, што яны могуць сабраць не адзін склад, а 5-6 складаў. І ў іх напэўна так і планавалася. І U-25 была алімпійская зборная, але яны ўсё памянялі, перайгралі напэўна па сваіх жа прычынах. Мы будзем настройвацца як на гульню са зборнай Канады.

— На турніры ў Маскве ёсць нейкая асноўная мэта для зборнай ці ўсё ж гэта прагляд моладзі?

— Вядома, для трэнерскага штабу, кіраўніцтва, федэрацыі гэта мэта нумар адзін. Любы матч гуляць на перамогу. Мы спрабуем прывіць нашым гульцам, нашым хакеістам нават у трэніроўках, што калі ты кідаеш — ты кідаеш на гол, калі ты гуляеш — ты гуляеш на перамогу. Мы ставім перад сабой максімальныя мэты на кожны матч і спадзяемся на тое, што хлопцы пачуюць нас, — сказаў Грабоўскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com