Усе навіны

Гулец «Нёмана» Паддубны: «У нас адна задача – выйграць Кубак»

16 снежня 2022, 18:16

23-гадовы бамбардзір і самы дзейсны гулец «Нёмана» Герман Паддубны расказаў пра гродзенскі хакей, канкурэнцыю ў клубе і пра 16 забітых шайбаў за сезон Экстралігі.

– Ці ёсць у цябе мэта стаць лепшым бамбардзірам, лепшым снайперам сезона?

– Я не думаю пра гэта, таму што калі пачаць, можна перагарэць. Галоўнае – камандны поспех. Калі будзе ён, то ў гульцоў усё таксама будзе добра. Пры гэтым для кожнага нападаючага, калі ён атрымвае шмат гульнявога часу, выніковасць з'яўляецца важным фактарам. Калі яе няма, робіцца трывожна. Гэта псіхалагічны момант для кожнага гульца.

Галоўнае, каб мы прайшлі як мага далей разам з камандай, а асабістыя мэты на другім плане. Не схлушу, у галаве сядзіць, што ёсць такі шанец, але калі моцна думаць пра яго, можна перагарэць.

– Ледзь не чвэрць «Нёмана» – наверсе ў спісе лепшых бамбардзіраў сезона. Ці ёсць паміж вамі нейкая канкурэнцыя? Часта глядзіце, хто на якім месцы?

– Ёсць здаровая канкурэнцыя за месца ў складзе, а ў плане асабістых дасягненняў мы ўсе адзін за аднаго рады. Хто б ні забіў – мы цешымся, бо гэта ідзе на карысць усёй камандзе. На ачкі не глядзім, не сячомся за іх і за месца ў спісах бамбардзіраў. У нас доўгая лаўка, кожны гулец можа выйсці і зрабіць рэзультат. Хто не трапіў у склад сёння, дапаможа заўтра. Гэта крута, за кошт гэтага мы гуляем.

– У цябе практычна ўва ўсіх камандах галоў было больш, чым перадач. Адкуль гэта світка?

– Не ведаю. Добра кідаю. Калі быў у Амерыцы, летам займаўся з добрым трэнерам, які ставіў кідок. Я з ім шмат часу праводзіў – гэта згуляла ролю. Ён паказваў такія дробязі, якім раней мяне ніхто не вучыў – у плане кідка, зусім усяго!

– На што здольны «Нёман» у гэтым сезоне?

– У нас адна задача – выйграць Кубак. Думаю, мы здольныя гэта зрабіць, дай бог. Галоўнае, моцна не цыкліцца на гэтым цяпер, ісці ад матча да матча па нарастальнай: спрабаваць выйграць кожную змену, кожны перыяд. Потым паглядзім, куды здолеем узлезці, – сказаў Паддубны.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com