Усе навіны

Выхаванец мінскага «Юнацтва» Фёдараў уведзены ў Залу славы расійскага і савецкага хакея

17 снежня 2022, 19:27

Выхаванца мінскага «Юнацтва» Сяргея Фёдарава ўвялі ў Залу славы расійскага і савецкага хакея.

Дарослую кар'еру Фёдараў пачаў у 1986 годзе ў мінскім «Дынама». Пасля правёў 13 сезонаў у Нацыянальнай хакейнай лізе ў складзе «Дэтройт Рэд Ўінгз», дзе выйграў з клубам тры Кубкі Стэнлі.

У 1994 годзе Фёдараў першым з еўрапейцаў стаў уладальнікам «Харт Трофі». У складзе зборнай Расіі стаў трохразовым чэмпіёнам свету, а таксама срэбным і бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў.

У 2015 годзе хакеіст быў уведзены ў Залу хакейнай славы ў Таронта, у студзені 2017-га – у спіс 100 найвялікіх хакеістаў за ўсю гісторыю НХЛ.

Зараз Фёдараў узначальвае маскоўскі ЦСКА і з'яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера ў зборнай Расіі.