Усе навіны

Протас трэніраваўся ў чацвёртым звяне «Вашынгтона» перад матчам НХЛ з «Таронта»

17 снежня 2022, 21:19

Беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас правёў трэніроўку з клубам перад матчам з «Таронта», які адбудзецца 18 снежня ў 3:00 па беларускім часе.

Протас займаўся ў чацвёртай тройцы нападу разам з Нікам Даудам і Гарнетам Хэтэўэям.

У гэтым сезоне Протас згуляў у 32 матчах і зарабіў 6 (3+3) ачкоў.