Усе навіны

В.а. трэнера «Хіміка» Корабаў пра перамогу над «Віцебскам»: «Навучымся гуляць канцоўкі, тады зусім будзе ўсё добра»

20 снежня 2022, 14:03

Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера «Хіміка» Станіслаў Корабаў пракаментаваў гульню з «Віцебскам» (4:3).

– Па-першае, каманду віншую з перамогай! Нам цяпер усе перамогі патрэбныя, кожнае ачко на вкошт золата. Хлопцы малайчыны. Трошкі змазалі канцоўку, але нічога страшнага. Навучымся гуляць канцоўкі, тады зусім будзе ўсё добра.

Першы перыяд трохі праспалі, можа не ўцягнуліся, можа пасля паўзы супернік нас паддушыў. Але другі і трэці перыяды правялі якасна, забілі добрыя галы, працоўныя. Большасць добрай атрымалася, папрацавалі над ёй у час паўзы.

Усіх з перамогай, камандзе – дзякуй, – сказаў Корабаў.