Усе навіны

Расіянін Бойка заключыў кантракт з «Лідай»

27 снежня 2022, 16:27

Расійскі нападаючы Уладзіслаў Бойка падпісаў кантракт з «Лідай».

Хакеіст выступаў у МХЛ за «Чырвоную Армію» (Масква), «Белых тыграў» (Арэнбург) і «Ірбіс» (Казань), у ВХЛ – за «Барс» (Казань) і «Ярмак» (Ангарск). Таксама ў яго актыве адна гульня ў КХЛ за «Адмірал» (Уладзівасток).

У чэмпіянаце Беларусі расіянін гуляў за «Шахцёр», «Юнацтва» і «Гомель». Бягучы сезон ён пачынаў у складзе «Металурга», дзе ў 20 матчах набраў 9 ачкоў (3+6), пры паказніку карыснасці «+3».