Усе навіны

Протас адзначыўся выніковай перадачай у пераможным матчы з «Каламбусам»

6 студзеня 2023, 08:34
1

Прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон», за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас, выйграў у гасцях у «Каламбуса» з лікам 6:2.

Беларус гуляў у цэнтры чацвёртага звяна з Энтані Манта і Гарнэтам Хэтэўэйем.

На рахунку Протаса выніковая перадача пры чацвёртым голе «Кэпіталз». Усяго ж беларус правёў на лёдзе 10:09, вызначыўся 3 кідкамі, 1 перахопам, і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У гэтым сезоне ў беларускага нападаючага 10 (3+6) балаў у 41 матчы, пры паказчыку карыснасці «+2».