Усе навіны

Люк Тардыф: «Кангрэс IIHF вырашыць, ці выкананыя ўмовы для рэінтэграцыі каманд з Расіі з Беларусі»

6 студзеня 2023, 20:05

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Люк Тардыф заявіў, што кангрэс IIHF разгледзіць выкананне ўмоў для вяртання каманд з Расіі і Беларусі на міжнародныя спаборніцтвы.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«IIHF разгледзіць вяртанне Расіі? Як і кожны кангрэс, кожны год. Кангрэс IIHF у траўні вырашыць, ці выкананыя ўмовы для рэінтэграцыі каманд з Расіі з Беларусі», – сказаў Тардыф.

Кангрэс IIHF пройдзе ў Фінляндыі ў канцы траўня 2023 года.