Усе навіны

Клімовіч зарабіў 1+1 у матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ

7 студзеня 2023, 09:32

«Абатсфорд» Данілы Клімовіча ў хатнім паядынку адолеў «Хендэрсан» – 4:3 (3:1, 0:2, 1:0) у рамках рэгулярнага чэмпіянату АХЛ.

Беларускі нападнік адзначыўся асістэнцкім балам на 4-й хвіліне, калі лік стаў 1:1, а праз тры хвіліны закінуў сам.

У 27 матчах са старту сезону на рахунку Данілы Клімовіча 17 (7+10) ачкоў пры 25 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «+9».