Усе навіны

Спецыяліст пра ўзровень беларускага хакея: «Каманды калупаюцца ў сваім балоце, і зразумець, на якім яны цяпер узроўні, вельмі цяжка. Пры гэтым, узровень усяго беларускага хакея зваліўся»

25 студзеня 2023, 08:45

Спецыяліст, які працуе ў беларускім хакеі, расказаў, у якім стане ў краіне зараз знаходзіцца гэты від спорту і як бан паўплаваў на яго развіццё.

Нагадаем, Tribuna.com публікуе каментары спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.

– Давайце вернемся ў Беларусь. У якім стане хакей у краіне, тая жа Экстраліга?

– Каманды калупаюцца ў сваім балоце, і зразумець, на якім яны цяпер узроўні, вельмі цяжкае. Пры гэтым, відавочна, узровень чэмпіянату, усяго беларускага хакея зваліўся. Няма ў нас майстроў, няма класных гульцоў. Турнір стаў больш роўным, ужо няма двухзначных рахункаў у матчах, большасць гульняў сканчаецца ў адну-дзве шайбы. Але гэта адбылося не за кошт таго, што слабыя падцягнуліся да моцных, а за кошт таго, што дэградавалі флагманы Экстралігі - «Юнацтва», «Шахцёр», «Нёман», «Гомель». Цяпер гэта зусім не тыя каманды, якія былі яшчэ некалькі гадоў таму. Чаму? Узровень зарплат у клубах не такі, як раней, ужо зусім іншыя грошы. Адпаведна, запрашаць магчыма толькі расіян. Ды і то, будзем шчырымі, не самай лепшай якасці.

Паўтаруся, Экстраліга цяпер – гэта такая балацянка, дзе каманды жывуць сваім жыццём. Як бы яны выступілі ў Лізе чэмпіёнаў, напрыклад? Адназначна горш, чым у мінулыя гады. Такую выснову можна зрабіць хаця бы на аснове складаў, якімі распалагаюць вядучыя клубы Беларусі.

– Калі бы не бан, беларускі хакей неяк развіваўся бы?

– Мне здаецца, што гэты бан асаблівага ўплыву на наш хакей не зрабіў. Павыганялі беларусаў з еўрапейскіх чэмпіянатаў – яны, гэтыя гульцы, асабліва і не страцілі, як і беларускі хакей. Тыя, хто выступаў за акіянам, там і засталіся.

Адзінае, галоўны мінус гэтага бана – адсутнасць міжнароднай практыкі для зборных Беларусі. Вось, напрыклад, нядаўна ў Канадзе прайшоў чэмпіянат свету для гульцоў не старэй за 20 гадоў. Нашых там не было. Калі бы паехалі, то, упэўнены, былі бы шанцы заявіць пра сябе, а потым зайграць у Паўночнай Амерыцы – у час чэмпіянату свету беларусы бы пэўна трапілі на аловак скаўтаў. Але цяпер гэтай магчымасці ў нашых хакеістаў няма. І калі і далей будзе працягвацца бан, то, канечне, гэта адаб'ецца на беларускім хакеі, перадусім, на развіцці моладзі.

Дарослая зборная? Дык яна і да бана перадапошнія месцы займала на чэмпіянатах свету. Гэта хіба развіццё? Так што тут ніякага ўплыву бана я не бачу.

– І ўсё ж, калі бы не санкцыі, у якім кірунку рухаўся бы беларускі хакей, можна выказаць здагадку?

– Я бы тут ізноў казаў менавіта пра маладых хакеістаў. Санкцыі ўплываюць на тое, што ім цяжэй сябе паказваць, няма міжнароднай практыкі, што ўплывае на развіццё як саміх гульцоў, гэтак і, адпаведна, хакея Беларусі, на яго перспектывы.

– То бок, па сутнасці, санкцыі больш б'юць па моладзі?

– Так, па маладых гульцах і па іміджы ўсяго беларускага хакея, якога ўжо няма на міжнароднай арэне, – сказаў спецыяліст.