Усе навіны

Аляксандр Багдановіч: «У Бога трэба верыць. Бог нас дысцыплінуе і паказвае кірунак у жыцці»

27 студзеня 2023, 20:15

Кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч у сюжэце дзяржТБ пра Хрышчэнне расказаў пра веру ў Бога.

– [Хрышчэнне – гэта] такое свята, калі Ісус хрысціўся і выкрыў сябе ўжо хрышчоным чалавекам з верай, можна сказаць, у божай вопратцы.

Таму мы сёння павінны прывіваць дзецям нашы традыцыі, нашу любоў, веру. Як бы там ні было, у Бога трэба верыць. Бог нас дысцыплінуе і паказвае накірунак у жыцці.

– Каму як не алімпійскаму чэмпіёну ведаць, што Бог ёсць, так?

– Так, канешне. Тым больш спартсмены забабонныя. [Хрышчэнне – гэта] такі дзень, калі можна там, калі недзе няправільна сябе павёў, змыць усё тое, што было кепскім.

– Усe, кажуць, грэшныя, таму і вам трэба акунуцца.

– Ха, – адрэагаваў Багдановіч.