Усе навіны

Мінскае «Дынама» выклікала нападаючага Міхалёва з «Дынама-Шыннік»

30 студзеня 2023, 11:01

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», нападаючы Міраслаў Міхалёў выкліканы з «Дынама-Шыннік».

28 студзеня форвард правёў свой першы матч у КХЛ у гэтым сезоне. А 29 студзеня дапамог «Дынама-Шыннік» у матчы МХЛ абгуляць лідэра «Залатога» дывізіёна – «Лока».

У МХЛ за 44 гульні Міхалёў набраў 41 (20+21) ачко.

30 студзеня «зубры» прымуць «Куньлунь» у КХЛ.