Усе навіны

Шаранговіч адзначыўся галявой перадачай у матчы з «Сэнт-Луісам». «Нью-Джэрсі» саступіў

17 лютага 2023, 08:17

Прайшлі чарговыя матчы НХЛ.

«Нью-Джэрсі», за які выступае беларускі форвард Ягор Шаранговіч, саступіў «Сэнт-Луісу» з лікам 2:4.

Шаранговіч выйшаў у другім звяне разам з Эрыкам Хаўлай і Фабіянам Зетэрлундам і вызначыўся галявой перадачай.

Усяго беларус правёў на лёдзе 17:58, з якіх 1:58 у меншасці, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 кідок саперніка, здзейсніў 1 страту, пры паказчыку карыснасці «0».

У гэтым сезоне Шаранговіч набраў 24 (12+12) ачкі ў 54 гульнях, пры карыснасці «-1» і 12 хвілінах штрафу.