Усе навіны

Матч мiнскага «Дынама» і «Тарпеда» сабраў на «Мiнск-Арэне» 15086 гледачоў – рэкорд сезона КХЛ

18 лютага 2023, 18:40

18 лютага мiнскае «Дынама» прымала дома «Тарпеда». Паядынак на «Мінск-Арэне» сабраў 15086 гледачоў. Менавіта столькі ўмяшчае арэна.

Такі паказчык стаў рэкордным у сезоне рэгулярнага чэмпіянату КХЛ-2022/23.

Папярэдні быў таксама пастаўлены на «Мiнск-Арэне». Гэта адбылося 19 лістапада, тады на трыбунах было 15011 гледачоў.