Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча быў мацней за «Вініпег» і іншыя матчы

20 лютага 2023, 08:25

У ноч з 19 на 20 лютага адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча перамог «Вініпег» (4:2). Беларускі нападаючы заблакіраваў 1 стрэл, зрабіў 1 перахват, страціў 3 разы і зарабіў паказнік карыснасці «-1».

У сёлетнім сезоне беларускі форвард набраў 26 (12+14) ачкі ў 56 гульнях, пры карыснасці «0» і 12 хвілінах штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Мінесота» – «Нэшвіл» – 4:3 (0:0, 2:1, 2:2)

«Атава» – «Сэнт-Луіс» – 7:2 (1:0, 4:0, 2:2)

«Каларада» – «Эдмантан» – 6:5 АТ (0:1, 2:3, 3:1, 1:0)

«Чыкага» – «Таронта» – 5:3 (1:1, 2:1, 2:1)

«Нью-Джэрсі» – «Вініпег» – 4:2 (1:2, 0:0, 3:0)

«Арызона» – «Каламбус» – 3:2 (2:0, 0:1, 0:1, 1:0)