Усе навіны

Форвард мінскага «Дынама» Пакет: «Я пайшоў у краму – здавалася, усе там кажуць маё прозвішча»

20 лютага 2023, 15:31

Нападаючы мінскага «Дынама» Сэдрык Пакет распавёў як хутка зразумеў, што яго прозвішча мае сугучнае ёй слова ў рускай мове.

– Калі ты ўбачыў прэзентацыю тут, у Мінску, з тваім тварам на пакеце, што ты адчуў?

– Я падумаў, што гэта пацешна У нас выдатныя фанаты, выдатная арганізацыя. Так што так, я падумаў, што гэта пацешна.

– Ты ж разумееш, як перакладаецца тваё прозвішча на рускую?

– Так-так, я пра гэта даведаўся даволі хутка. Я пайшоў у прадуктовую краму, і мне здавалася, што ўсе там кажуць маё прозвішча. Я падумаў: «Што?» Так што так, я даволі хутка зразумеў.

– А што ты думаеш пра рускую мову? Ты ведаеш на ёй нешта? Можа, можаш сказаць што-небудзь?

– Я спрабую, але гэта складана. Камусьці з хлопцаў яна даецца, але не мне. Толькі нешта базавае, але і тое не вельмі, – распавёў Пакет.