Усе навіны

Раман Ратэнберг: «Зборныя Расіі і Беларусі вартыя гуляць на ЧС. Калі скончыцца «СВА», мы туды вернемся. Мы не ўмешваемся ў палітыку»

11 траўня, 22:06

Галоўны трэнер «Расіі 25» Раман Ратэнберг падзяліўся меркаваннем аб матчы з камандай Беларусі (4:2).

– Мы не ўмешваемся ў палітыку. Мы па спартыўнай прыкмеце хацелі даказаць, што вартыя гуляць на чэмпіянаце свету. І мы гэта зрабілі.

Вялікая падзяка кожнаму гульцу, хто да нас прыехаў. Расея вартая гуляць на чэмпіянаце свету, як і зборная Беларусі. Мы гэта даказалі.

– Якія перспектывы ў зборнай Расіі ў наступным сезоне? Зноў правядзём майскае турнэ?

– Наша перспектыва – вярнуцца на чэмпіянат свету. Скончыцца «СВА» (так Ратэнбрэг называе вайну Расіі ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі – Tribuna.com) – мы туды вернемся, вось і ўсё.

Мы жадаем гуляць з удзельнікамі групы А чэмпіянату міру. Таму што мы там павінны быць па праве. Мы гатовыя гуляць нават з самалійскімі піратамі, калі яны ў гэтую групу праб'юцца, – сказаў Ратэнберг.