Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча саступіў «Манрэалю», «Вашынгтон» прайграў «Дэтройту» і іншыя матчы

22 лютага 2023, 08:55

У ноч на 22 лютага адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча саступіў «Манрэалю» (2:5).

Беларускі нападаючы гуляў у другім звяне. У пачатку трэцяга перыяду Шаранговіча вывелі на ўдарную пазіцыю, Ягор на паўзе паклаў абаронцу, якому нічога не заставалася, акрамя як зфаліць на беларусе і зарабіць выдаленне.

У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе 15:58 (з іх 1:31 у меншасці), нанёс 5 кідкоў (2 з іх міма варот), заблакаваў 1 стрэл, дапусціў 1 страту, выйграў адзінае ўкідванне і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Вашынгтон» – «Дэтройт» – 1:3 (1:2, 0:0, 0:1)

«Караліна» – «Сэнт-Луіс» – 4:1 (2:0, 1:1, 1:0)

«Нью-Джэрсі» – «Манрэаль» – 2:5 (1:1, 0:2, 1:2)

«Тампа-Бэй» – «Анахайм» – 6:1 (0:0, 4:0, 2:1)

«Бафала» – «Таронта» – 3:6 (0:4, 0:1, 3:1)

«Нэшвіл» – «Ванкувер» – 5:4 (1:0, 2:2, 1:2, 0:0, па булітах – 1:0)

«Мінесота» – «Лос-Анджэлес» – 2:1 (0:0, 1:0, 1:1)

«Чыкага» – «Вегас» – 3:2 (1:1, 0:1, 1:0, 0:0, па булітах – 1:0)

«Эдмантан» – «Філадэльфія» – 4:2 (1:1, 0:1, 3:0)