Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Усе матчы для нас цяжкія і сённяшні быў не выключэннем»

22 лютага 2023, 23:12

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паразу ад «Віцебска» (1:4).

– Я ўжо казаў не раз, што ўсе матчы для нас цяжкія і сённяшні быў не выключэннем. Не вытрымалі тэмп, шмат выдаленняў у пачатку зарабілі. Нашы лідары сышлі, а іншыя хлопцы, на жаль, не змаглі ўзяць на сябе гэтую ношу. У нас шмат маладых хлопцаў, у якіх з'явіўся шанец.

– Нягледзячы на вялікую колькасць выдаленняў, добра спрацавала абарона, як ацэніце?

– Добра, што абарона спрацавала, хаця б гэты кампанент больш-менш у нас. Не ідэальна, але добра, – сказаў Мацярухін.