Усе навіны

За апошнія тры сезоны наведвальнасць мінскага «Дынама» знізілася на 2,2 тысячы чалавек.

28 лютага 2023, 21:46

У сезоне 2019/20 наведвальнасць «Дынама» была 10666 чалавек – на 2171 чалавек больш, чым цяпер. Гэтыя дадзеныя прыводзіць даследаванне наведвальнасці рэгулярнага чэмпіянату КХЛ ад Metaratings.ru.

У гэтым сезоне наведвальнасць на «Мінск-Арэне» – 8,5 тысячы чалавек пры запаўняльнасці ўсяго ў 56%. Мінскае «Дынама» стала трэцім клубам па аўдыторыі ў сезоне.