Усе навіны

НАК паведаміў пра перамогу мінскага «Дынама» ў матчы плэй-оф КХЛ да заканчэння гульні, пасля гэтага СКА закінуў

1 сакавіка 2023, 22:38

Telegram-канал НАК раней часу паведаміў пра перамогу мінскага «Дынама» над СКА ў першым матчы першага раунда плэй-оф КХЛ.

Сцвярджэнне, што «Дынама» выйграла, з'явілася ў канале на апошняй хвіліне матча пры ліку 5:3 на карысць мінчан. Пасля гэтага СКА за 19 секунд да канца асноўнага часу скараціў адставанне ў ліку.

У выніку «Дынама» ўсё ж аказалася мацнейшым за расійскі клуб (6:4). Пасля гэтага паведамленне НАК было зменена.