Усе навіны

НХЛ: «Нью-Джэрсі» Шаранговіча абгуляў «Каларада», «Арызона» Калячонка саступіла «Даласу» і іншыя вынікі

2 сакавіка 2023, 09:33

У ноч на 2 сакавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча перамог «Каларада» (7:5), «Арызона» Уладзіслава Калячонка прайграла «Даласу» (2:4).

Шаранговіч правёў на лёдзе 13:42 (з іх 1:13 у меншасці), нанёс 4 кідкі (1 з іх міма), здзейсніў 2 перахопы і заблакаваў 2 стрэлы саперніка.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Філадэльфія» – «Рэйнджэрс» – 2:3 АТ (1:1, 1:0, 0:1, 0:1)

«Эдмантан» – «Таронта» – 5:2 (3:1, 2:0, 0:1)

«Далас» – «Арызона» – 4:2 (1:2, 1:0, 2:0)

«Каларада» – «Нью-Джэрсі» – 5:7 (1:3, 3:3, 1:1)

«Анахайм» – «Вашынгтон» – 2:3 АТ (1:1, 0:0, 1:1, 0:1)

«Вегас» – «Караліна» – 3:2 (0:0, 2:1, 1:1)